*§ 0-14. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, будова, віды сувязі, знакі прыпынку

Практыкаванне 2-191

Выпішыце па адным прыкладзе на кожны від складаных сказаў (складаназлучаны, складаназалежны, бяззлучнікавы, складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак).

1. Цёмна-зялёны масіў поля паволі святлеў, потым па ім пайшлі жаўтлявыя хвалі, што даходзілі аж да далёкага лесу, і, нарэшце, залаты разліў запаланіў усё жытнёвае бязмежжа, быццам само сонца падарыла яму сваю афарбоўку (Т. Хадкевіч). 2. Аселі шэрыя сумёты, ляціць да долу мяккі снег, а я стаю на раздарожжы: у сэрцы цень трывожны лёг (У. Хадыка). 3. Няспынна, магутна ідзе наперад жыццё, і няспынна, чароўна мяняецца воблік роднага краю (К. Кірэенка). 4. То віўся ўгору густым вянком спелы, пажоўклы хмель, то абвісалі цяжкімі гронкамі спелыя, чырвоныя вішні, а то раптам шырока раскідваў сваё вецце пышны ружовы куст (П. Панчанка). 5. Колькі б мы ні шукалі сяброў у жыцці — нельга лепшага друга за песню знайсці (М. Танк). 6. Лабановіч садзіцца на пень, які яшчэ не нагрэўся ад ранішняга сонца, і слухае, як спяваюць дразды, як дзесьці на ўзлессі кукуе зязюля, як ціха-ціха гамоняць сваімі верхавінамі меднастволыя сосны (Я. Колас). 7. Хоць даўно развіднелася і ўзышло сонца, на полі нікога не відаць: усе некуды разышліся (А. Стаховіч). 8. Рыгорка сядзіць ля агародчыка, над ім цвіце пахучы бэз, а вышэй, на страсе хаты, чырыкаюць, скачуць, увесь час пазіраючы на малога, канаплянкі (М. Лупсякоў). 9. Дае прырода зноў урокі нам: не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць (П. Панчанка). 10. Дабрыня асвятляе душу, дабрыня — гэта стрыжань спрадвечны, на якім трымаецца чалавецтва, — і яна з’яднаеф людзей, нягледзячы ні на што (А. Астрэйка).

Пабудуйце схемы выпісаных сказаў. Вызначце віды сувязі паміж часткамі. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.