Печатать книгуПечатать книгу

*§ 0-14. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, будова, віды сувязі, знакі прыпынку

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 11 клас
Книга: *§ 0-14. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, будова, віды сувязі, знакі прыпынку
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 20 Май 2024, 20:28

Практыкаванне 0-191

Устанавіце адпаведнасць паміж схемамі складаных сказаў і відамі сувязі іх частак.

Схема сказа Віды сувязі частак

1) [ ]: [ ], (які... ).
2) (калі... ), [ ], і [ ], [ ].
3) [ ], але [ ], (каб... ).
4) [ ], або [ ] — [ ].

а) злучальная і падпарадкавальная
б) злучальная і бяззлучнікавая
в) бяззлучнікавая і падпарадкавальная
г) падпарадкавальная, злучальная і бяззлучнікавая

Складзіце сказ паводле адной з прыведзеных схем (на выбар). Запішыце.

Складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак

Практыкаванне 1-191

Разгледзьце схему. Аднавіце назвы яе кампанентаў.

Праілюструйце схему ўласнымі прыкладамі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак.

Практыкаванне 2-191

Выпішыце па адным прыкладзе на кожны від складаных сказаў (складаназлучаны, складаназалежны, бяззлучнікавы, складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак).

1. Цёмна-зялёны масіў поля паволі святлеў, потым па ім пайшлі жаўтлявыя хвалі, што даходзілі аж да далёкага лесу, і, нарэшце, залаты разліў запаланіў усё жытнёвае бязмежжа, быццам само сонца падарыла яму сваю афарбоўку (Т. Хадкевіч). 2. Аселі шэрыя сумёты, ляціць да долу мяккі снег, а я стаю на раздарожжы: у сэрцы цень трывожны лёг (У. Хадыка). 3. Няспынна, магутна ідзе наперад жыццё, і няспынна, чароўна мяняецца воблік роднага краю (К. Кірэенка). 4. То віўся ўгору густым вянком спелы, пажоўклы хмель, то абвісалі цяжкімі гронкамі спелыя, чырвоныя вішні, а то раптам шырока раскідваў сваё вецце пышны ружовы куст (П. Панчанка). 5. Колькі б мы ні шукалі сяброў у жыцці — нельга лепшага друга за песню знайсці (М. Танк). 6. Лабановіч садзіцца на пень, які яшчэ не нагрэўся ад ранішняга сонца, і слухае, як спяваюць дразды, як дзесьці на ўзлессі кукуе зязюля, як ціха-ціха гамоняць сваімі верхавінамі меднастволыя сосны (Я. Колас). 7. Хоць даўно развіднелася і ўзышло сонца, на полі нікога не відаць: усе некуды разышліся (А. Стаховіч). 8. Рыгорка сядзіць ля агародчыка, над ім цвіце пахучы бэз, а вышэй, на страсе хаты, чырыкаюць, скачуць, увесь час пазіраючы на малога, канаплянкі (М. Лупсякоў). 9. Дае прырода зноў урокі нам: не верце цішыні, салодкім снам, бяда і радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькі чалавечнасць (П. Панчанка). 10. Дабрыня асвятляе душу, дабрыня — гэта стрыжань спрадвечны, на якім трымаецца чалавецтва, — і яна з’яднаеф людзей, нягледзячы ні на што (А. Астрэйка).

Пабудуйце схемы выпісаных сказаў. Вызначце віды сувязі паміж часткамі. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

Практыкаванне 3-191

З прапанаваных простых і складаных сказаў пабудуйце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. Запішыце, устаўляючы, дзе трэба, прапушчаныя літары.

1. Ад шашы Аркадзь пав..рнуў на знаёмую дарогу паўз вёску. Яму даўно падабаўся гэты шлях, які праходзіў па ўзгорках над Нёманам (М. Прохар). 2. Упоперак поле перас..кала дарога, якая ішла з ..улачкі да старой, у з..лёных касніках б..розы. Там яна крута павароч..вала направа і праз густы лапушысты ляшчэўнік в..ла да н..вялікай чыгуначнай станцыі (Р. Сабаленка). 3. Калі я пачынала ра..казваць сяброўкам свой чарговы сон, яны перабівалі мяне, называлі падманшчыцай і з..дзекліва см..яліся. Мне было вельмі крыўдна: я ж н..чога не прыдум..вала! (В. Кадзетава). 4. В..сна паз..нілася. На пачатку красавіка яшчэ л..жаў снег, і было золка і др..готка, а ноч..у м..розіла (У. Караткевіч). 5. Хаты стаяць у Арцюхах вельмі цесна — страха ў страху, вугал у вугал. А таму цяпер ужо нема..чыма разабрацца, дзе канчаюцца Лізчыным ябл..ні і пачынаюцца Дзянісавы (Я. Сіпакоў). 6. Возера сапраўды было цудоўнае — в..лізнае с..рэбранае люстра ў з..лёнай аправе сасновых бароў. Але асаблівай цішыні не было, бо дачнікі і турысты на адлегласць, відаць, не зважалі (І. Навуменка). 7. Я зірнуў на тоўсты камель і абамлеў: з-пад аблузанай усохлай кары, як пал..сатыя тарпеды, выл..талі шэршні. А балюча-пухлінную сілу іх укусу я ведаў з дз..цінства, калі поркаў якой-небудзь патырчакай у дзіркі пад збуцвелымі пнямі, ганяючы вужак і яшчарак (А. Камароўскі). 8. Хоць яшчэ і н.. вельмі поз..на, а вёска быццам вым..рла: н.. аген..чыка, н.. ч..лавечага голас.. . Толькі выб..жыць хто з жанчын да калодз..жа, браз..не в..дром і хуцен..ка зноў у двор (І. Сяркоў).

Вызначце сэнсавыя часткі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі. Складзіце іх схемы.

Практыкаванне 4-191

Прачытайце тэкст. Растлумачце сэнс загалоўка. Абгрунтуйце падзел тэксту на абзацы.

Люстэрка часу

Чым, па-вашаму, пахне Новы год? Асабіста для мяне ён пахне паштоўкамі. Гэта пах свежых друкарскіх фарбаў, якія на кардоне набывалі нейкае асаблівае, менавіта навагодняе адценне водару. І яшчэ гэта пах самога кардону, засівералага, набрынялага ад вільгаці, — так пахлі паштоўкі, якія ў завіруху даставалі з жалезнай скрыні, што вісела на плоце.
Паштовак спачатку было шмат. На іх была намалявана марка, і гэта дазваляла пасылаць паштоўкі без канверта ў любы куточак краіны, там жа было месца для адрасоў атрымальніка і адпраўніка, а для зручнага напісання індэкса быў выбіты «трафарэт» чорнымі кропачкамі. Мы куплялі цэлы стос яркіх картак з намаляванымі Дзядамі Марозамі, Снягуркамі, тройкамі, гадзіннікамі, яловымі галінкамі, і некалькі вечароў мама карпатліва іх падпісвала, хвалюючыся, каб ні пра каго не забыцца. А потым пачынаўся адваротны працэс: вялікая радня, знаёмыя і сябры віншавалі нас са святам.
З часам паштоўкі зрабіліся знакам асаблівых адносін: іх ужо пасылалі не ўсім запар, а толькі родным людзям і самым блізкім сябрам. Паштоўкі сталі больш багатымі і ў памерах, і ў афармленні. Месца, каб пісаць, на іх стала значна больш, і некаторым было вельмі складана запоўніць пустую прастору пасля невялікіх картак, на якіх палову месца займалі адрасы атрымальніка і адпраўніка. Таму ў паштоўках таго часу часта сустракаюцца сняжынкі і іншыя навагоднія выявы, намаляваныя ад рукі.
А потым з’явіліся прыгожыя і незвычайныя паштоўкі «З Нараджэннем Хрыстовым!» — прыкмета новага часу. На іх былі намаляваны сцэны з Хрыстом-немаўляткам або пазалочаныя ку́палы на фоне ўпрыгожаных ялінак. Гэта было так дзівосна і прыгожа, што некалькі гадоў запар падобныя паштоўкі пасылаліся замест уласна навагодніх усім незалежна ад таго, калі хто святкуе і ці святкуе ўвогуле.
У канцы 90-х прыйшла новая мода — на паштоўкі з гатовым тэкстам. Купляеш такую — і пісаць ужо нічога не трэба, толькі дадаў да гатовага навагодняга вершыка «дарагі» ці «дарагая» з імем, а ўнізе свой подпіс — і віншаванне гатова. Калі ж хацелася напісаць нешта сваё, даводзілася ўціскаць літары ў пустое месца каля чужых радкоў або шукаць «чыстыя» паштоўкі.
Пасля з’явіліся пэйджары, за імі — мабільнікі і смартфоны. Цяпер усё, што хочаш пажадаць, можна за секунды перадаць у любое месца планеты, а віртуальную паштоўку вельмі лёгка намаляваць, агучыць і тут жа адправіць. Але — дзіва — папяровыя паштоўкі не адышлі ў нябыт, нават рэдкасцю не сталі.сн Людзі з ахвотай іх купляюць, падпісваюць і адпраўляюць — любы паштовы работнік гэта пацвердзіць.
Учора я зрабіла ў сеціве паштоўку на беларускай мове з загадзя падрыхтаванымі малюнкамі і фразамі. Выбірала, здавалася, самае прыгожае, а атрымалася вось што: «Даражэнькая сястра! Цяпла і святла, радасці і кахання, усмешак і выдатнага настрою ў новым годзе!» Паслала ёй гэты твор у месенджары, а ўвечары пайшла на пошту і купіла «чыстую» паштоўку. Пад Новы год блізкім людзям трэба казаць і пісаць свае, а не казённыя словы — толькі тады яны абавязкова дойдуць да тых, каму адрасаваны (Паводле А. Ляўковіч).

Выпішыце з тэксту складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, падкрэсліце граматычныя асновы. Вызначце сэнсавыя часткі, назавіце сродкі іх сувязі. Пабудуйце схемы сказаў.
Ці згодны вы з думкай, выказанай у апошнім сказе тэксту? Абгрунтуйце свой пункт погляду.

Практыкаванне 5-191

Разгледзьце малюнак паштоўкі, папулярнай у 1990-я гады. Да якога свята яна прымеркавана? Хто на ёй адлюстраваны? Раскрыйце ідэю малюнка, выкарыстоўваючы складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак.

Практыкаванне 191

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і асноўную думку.

Калі творыцца незвычайны цуд прыроды, калі сонца з маленькай няяркай кацёлачкі вырастае ў вялікае кола, а потым выліваецца ў акіян святла, то ў гэтым акіяне пачынаюць перамаўляцца самыя яркія колеры і адценні боскага хараства, і звычайныя вочы ад яго тут жа слепнуць і многага, вельмі многага не здольны бачыць. Сапраўдны мастак мае шчасце пазбегнуць гэтай слепаты і ўбачыць нават больш, чым можа ўзнагародзіць яго прырода. Але ўбачыць — гэта адно, трэба перадаць яго і мне, аслепламу. Каб мы абодва не страцілі таго хараства! (Паводле К. Камейшы).

Назавіце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў ім.
Дапоўніце сказ.

У складаных сказах з рознымі відамі сувязі знакі прыпынку ставяцца паводле правіл пастаноўкі знакаў прыпынку ў ... .

Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак

Практыкаванне 192

Прачытайце ўспаміны пісьменнікаў пра І. Мележа. Назавіце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. У тэксце І растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа і ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак. З тэксту ІІ выпішыце выдзеленыя сказы, афармляючы іх у адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі. Пракаменціруйце пунктуацыйнае афармленне выпісаных сказаў.

І. Ён [Мележ] якраз многа і ахвотна гаварыў пра ненапісанае, пра тое, што думае пісаць, расказваў і сюжэт, і схему развіцця характараў...
Калі я чытаў няскончаныя раздзелы і рабочыя запісы — «з творчай лабараторыі» — да рамана «Завеі. Снежань», да другой яго часткі, якія засталіся пасля смерці пісьменніка, то прыгадваў: шмат што з таго, што занатавана Мележам на палях — куды павярнуць сюжэт, як раскрыць сітуацыю, якім чынам развіваць характар героя, — я чуў з яго вусных расказаў. I што асабліва здзіўляе: многія задумкі трэцяй кнігі, якая засталася недапісанай, чуў я даўно, можа, дзясятак гадоў назад, калі Іван Паўлавіч працаваў яшчэ над «Подыхам навальніцы» (І. Шамякін).
ІІ. Затое мне знаёмы быў клопат з назвамі твораў. I ўдзень і ўночы; і ў сне і наяве. Беспярэстанку яны варушацца і кіпяць у галаве. То паяўляюцца і знікаюць, то перайначваюцца, кожны раз набываючы іншую акрасу.
У Мележа іх было некалькім спіскаў. «Палеская хроніка» яшчэ была толькі задумана, а назвы ўжо прыдумляліся. Адна з першых была «Людзі на балоце» прызнаюся яна мне не вельмі падабалася не хацелася каб эмацыянальна людзей заценьвала балота якое ў маёй біяграфііф вельмі ж далося ў знакі. Потым ішлі назвы з характарыстыкаю Палесся: «Туманы над багнаю», «Навальніца над полем». У розным спалучэнні вар’іраваліся словы з такімі сімваламі, як «бераг», «асака», «раска», «завеі». Напрыклад, «За асакою бераг». Безліч розных прымернікаў. Як відаць, назвы рабіліся з запасам на ўвесь цыкл «Хронікі», бо «Подыхам навальніцы» назваўся потым другі том, «Завеі» дасталіся трэцямум, праўда, з дадаткам адзнакі часу: «Завеі. Снежань».
Першы том аставаўся без канчатковай назвы да самай апошняй хвіліны. Толькі перад здачаю рамана ў набор, пасля пакутлівых ваганняў Мележ напісаў на тытульнай старонцы: «Людзі на балоце». I раптам лёгка ўздыхнуў супакоіўшы сябе філасофскаю пігулкаюшто калі будзе добрая кніга то да назвы адразу прывыкнецца (Я. Скрыган).

Практыкаванне 193

Прачытайце сказы. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку. Патлумачце пунктуацыйнае афармленне запісаных сказаў і напісанне слоў з устаўленымі літарамі.

1. Сн..гі ад..шлі і сплылі ледаходысл з..млю ажывіла пара веснавая (М. Дукса). 2. Яшчэ с..юдзянела зорнымі начамі яшчэ белыя сн..гі дымілі над чорнымі асфальтавымі дарогамі ды ўсё час..ей накачвала на чалавека радасць і павес..лелымі вачыма гля..еў ён вакол сябе і позірк сам падымаўся ўгару да высокіх лё..кіх аблачын між якіх сл..піла вочы белае сонца (В. Гігевіч). 3. Час..ей сонца п..чэ некалькі гадзін запар а потым у лічаныя хвіліны пахмурнее і калі не пачынаецца дождж дык вецер ужо не дае забыцца на хуткае набліжэн..е восенісн (А. Камісарава). 4. Як матылькі вакол кветак трапяталі лісточкі асінак ледзь чутна шапацелі маладыя бярозкі а высокія сосны нібы супакойвалі іх (У. Федасеенка). 5. За дзень [Засінец] сходзіць два-тры разы на баравіны нацягае грыбоў столькі што жонка не можа даць ім рады яны сушацца і на сподзе печы і на чарэні* на нізках каля цёплага коміна (І. Капыловіч). 6. Родным не стаў мне гора.. шчасце маё і радасць там дзе матулін падворак (І. Карэнда). 7. Па ні..кіх размытых паводкай берагах затока зарасла сінімі касачамі з вады вытыркаліся жо..тыя збаночкі і красаваліся белыя ліліі (У. Гніламедаў). 8. Ішла ноч зоры мі..целі ў сінім небе а калі выплываў з-за воблака месяц яны бляднелі (Б. Мікуліч).

Практыкаванне 194

 Прачытайце. Зрабіце пераклад тэксту на беларускую мову, расстаўце, дзе неабходна, знакі прыпынку. Назавіце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. Запішыце 3 складаныя сказы гэтага тыпу, ужыўшы фразеалагізм на сёмым небе.

В современной разговорной речи нередко можно встретить выражение «быть на седьмом небе» означающее крайнюю степень восторга счастья радости и никто из нас вероятно не задумывается над его первоначальным смыслом. Точно так же употребляя привычное с детства слово «небеса» мало кто обращает внимание на то что оно представляет собой форму множественного числа от слова «небо». Никому не приходит в голову удивиться почему небо вдруг представляется множественным. Между тем вопрос этот вовсе не праздный в далёком прошлом названное выражение понималось не в переносном смысле как сейчас а совершенно буквально. Люди верили в то что существует несколько лежащих одно над другим небес язык же сохранил для нас эти свидетельства (В. Евсюков).

Падбярыце назву да беларускамоўнага тэксту.

Практыкаванне 195

Прачытайце выказванне Я. Сіпакова пра жыццё.

Жыццё — гэта ланцуг горных хрыбтоў. Ты, узбіраючыся на самую высокую гару, думаеш: хрыбет апошні; а на самай справе гэта ўсяго толькі адзін з многіх і многіх, што вырастуць перад табою неўзабаве.

Выкажыце сваю думку наконт сэнсу жыцця.
Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
Пабудуйце сказы аб сэнсе жыцця па схемах:

Практыкаванне 196

Прачытайце тэкст, вызначце яго асноўную думку. Патлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

Робячы чалавеку зло, мы вінаватыя перад ім да таго часу, пакуль ён пра гэта памятае, але адчуваем сябе вінаватымі, пакуль памятаем пра гэты ўчынак самі. Зло — грэх, але калі перад Богам мы замольваем свае грахі малітвамі, то на зямным судзе памяць — адзіны суддзя і адзіная мера віны. Прычыніце чалавеку боль, а потым двойчы зрабіце яму дабро — ён даруе вам, але, пакуль будзе памятаць пра прычынены боль, вы будзеце перад ім вінаватыя (А. Бадак).

Пабудуйце схему выдзеленага сказа.
Напішыце сачыненне-разважанне на тэму «Маё жыццё — маё сумленне», ужываючы складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак.

Практыкаванне 197

Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з тэмай.

Калі вы пачуеце што нехта паедзе смажыць шашлык не верце шашлык не смажыцца а запякаецца. Менавіта ў гэтым адрозненне прыгатавання шашлыка ад іншых спосабаў апрацоўкі мяса. Чалавек які спрабаваў зрабіць шашлык на адкрытым агні толькі знеслаўляўся мяса ці напалову згарала ці захаваўшы знешні выгляд заставалася сырым усярэдзіне. Жар вуглёў! Нічога іншага для радасці пікніка яшчэ не прыдумана. Можна запячы мяса ў фользе ў рукаве для запякання на скаварадзе але так выдатна як гэта было б на шампурах на мангале з дымком не атрымаецца. Можа, гэта пайшло са старажытных часоў. Але гэта — між іншым.
Добрае мяса не патрабуе нічога, акрамя добрых вуглёў. Можна выкарыстоўваць марынады, якія лёгка засвойваюцца (напрыклад, гранатавы сок або кіслае малако). А для тлустага мяса некаторыя разбаўляюць воцат з простай вадой. Цыбулі не шкадуйце чым яе будзе больш тым смачнейшы будзе шашлык. Некаторыя гурманы для надзвычайнага паху дабаўляюць ажгон, або індыйскі кмен. Пры жаданні можна пакласці свежую зеляніну. Пакіньце мяса з прыправамі не на гадзіну ці дзве, а на двое-трое сутак, каб духмяны сок ператварыў будучы шашлык у шэдэўр, пасля якога, як кажуць, пальчыкі абліжаш (Паводле А. Камароўскага).

Выпішыце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, расстаўляючы, дзе трэба, знакі прыпынку.
Растлумачце напісанне выдзеленых слоў.
Назавіце прыслоўе і прыметнік, ужытыя ў форме вышэйшай ступені параўнання.
Раскрыйце значэнні слоў пікнік, шашлык, мангал, гурман. Карыстаючыся слоўнікамі, высветліце іх паходжанне.

Практыкаванне 197-1

Прачытайце тэкст, падбярыце яму назву. Выпішыце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, зрабіце іх сінтаксічны разбор.

Беларускія алімпійцы на Гульнях у Токіа ў 2021 годзе ўпершыню выступалі пад брэндам Team BY, а іх спартыўнае адзенне (таксама ўпершыню) было адзначана знакам Made in Belarus: яно распрацаванае і пашытае ў нашай краіне.
На падрыхтоўку дызайну пайшло каля года, паколькі распрацоўка брэнду прызнанай гандлёвай маркі патрабуе часу. Прынт (малюнак, надпіс, фотаздымак) на экіпіроўцы адлюстроўвае нашу прыроду: палі, рэкі, сонца, а таксама нашу самабытнасць.
Пры вытворчасці спартыўнай экіпіроўкі выкарыстоўваліся толькі якасныя матэрыялы.
Форма атрымалася не толькі прыгожай, але і зручнай, варыятыўнасць камплектаў не толькі дазволіла спартсменам выглядаць стыльна, але і памятаць, што яны годна прадстаўляюць Беларусь.
У тым, што нашы алімпійцы выглядалі стыльна, можна не сумнявацца. Беларуская гімнастка, бронзавы прызёр Алімпіяды-2012 Любоў Чаркашына напярэдадні Алімпіяды выказалася так:
— Хачу пажадаць усім спартсменам, нават сапернікам, максімальных поспехаў, а таксама хачу, каб нашы алімпійцы вярнуліся шчаслівымі! (Паводле Т. Пастушэнкі).

З дапамогай інтэрнэт-матэрыялаў раскажыце пра аднаго з беларускіх чэмпіёнаў Алімпійскіх гульняў-2020 у Токіа (з-за пандэміі Алімпіяда праводзілася ў 2021 годзе).

Практыкаванне 197-2

Дапоўніце табліцу.

Падрыхтуйце лінгвістычнае паведамленне пра пунктуацыйнае афармленне складаных сказаў з рознымі відамі сувязі частак.

Практыкаванне 198

Выканайце інтэрактыўнае заданне «Знакі прыпынку паміж часткамі складаных сказаў з рознымі відамі сувязі».

http://learningapps.org/watch?v=p6fxmc28t01