*§ 0-14. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, будова, віды сувязі, знакі прыпынку

Практыкаванне 197

Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з тэмай.

Калі вы пачуеце што нехта паедзе смажыць шашлык не верце шашлык не смажыцца а запякаецца. Менавіта ў гэтым адрозненне прыгатавання шашлыка ад іншых спосабаў апрацоўкі мяса. Чалавек які спрабаваў зрабіць шашлык на адкрытым агні толькі знеслаўляўся мяса ці напалову згарала ці захаваўшы знешні выгляд заставалася сырым усярэдзіне. Жар вуглёў! Нічога іншага для радасці пікніка яшчэ не прыдумана. Можна запячы мяса ў фользе ў рукаве для запякання на скаварадзе але так выдатна як гэта было б на шампурах на мангале з дымком не атрымаецца. Можа, гэта пайшло са старажытных часоў. Але гэта — між іншым.
Добрае мяса не патрабуе нічога, акрамя добрых вуглёў. Можна выкарыстоўваць марынады, якія лёгка засвойваюцца (напрыклад, гранатавы сок або кіслае малако). А для тлустага мяса некаторыя разбаўляюць воцат з простай вадой. Цыбулі не шкадуйце чым яе будзе больш тым смачнейшы будзе шашлык. Некаторыя гурманы для надзвычайнага паху дабаўляюць ажгон, або індыйскі кмен. Пры жаданні можна пакласці свежую зеляніну. Пакіньце мяса з прыправамі не на гадзіну ці дзве, а на двое-трое сутак, каб духмяны сок ператварыў будучы шашлык у шэдэўр, пасля якога, як кажуць, пальчыкі абліжаш (Паводле А. Камароўскага).

Выпішыце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, расстаўляючы, дзе трэба, знакі прыпынку.
Растлумачце напісанне выдзеленых слоў.
Назавіце прыслоўе і прыметнік, ужытыя ў форме вышэйшай ступені параўнання.
Раскрыйце значэнні слоў пікнік, шашлык, мангал, гурман. Карыстаючыся слоўнікамі, высветліце іх паходжанне.