*§ 0-14. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, будова, віды сувязі, знакі прыпынку

Практыкаванне 196

Прачытайце тэкст, вызначце яго асноўную думку. Патлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

Робячы чалавеку зло, мы вінаватыя перад ім да таго часу, пакуль ён пра гэта памятае, але адчуваем сябе вінаватымі, пакуль памятаем пра гэты ўчынак самі. Зло — грэх, але калі перад Богам мы замольваем свае грахі малітвамі, то на зямным судзе памяць — адзіны суддзя і адзіная мера віны. Прычыніце чалавеку боль, а потым двойчы зрабіце яму дабро — ён даруе вам, але, пакуль будзе памятаць пра прычынены боль, вы будзеце перад ім вінаватыя (А. Бадак).

Пабудуйце схему выдзеленага сказа.
Напішыце сачыненне-разважанне на тэму «Маё жыццё — маё сумленне», ужываючы складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак.