*§ 0-14. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, будова, віды сувязі, знакі прыпынку

Практыкаванне 192

Прачытайце ўспаміны пісьменнікаў пра І. Мележа. Назавіце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак. У тэксце І растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа і ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі частак. З тэксту ІІ выпішыце выдзеленыя сказы, афармляючы іх у адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі. Пракаменціруйце пунктуацыйнае афармленне выпісаных сказаў.

І. Ён [Мележ] якраз многа і ахвотна гаварыў пра ненапісанае, пра тое, што думае пісаць, расказваў і сюжэт, і схему развіцця характараў...
Калі я чытаў няскончаныя раздзелы і рабочыя запісы — «з творчай лабараторыі» — да рамана «Завеі. Снежань», да другой яго часткі, якія засталіся пасля смерці пісьменніка, то прыгадваў: шмат што з таго, што занатавана Мележам на палях — куды павярнуць сюжэт, як раскрыць сітуацыю, якім чынам развіваць характар героя, — я чуў з яго вусных расказаў. I што асабліва здзіўляе: многія задумкі трэцяй кнігі, якая засталася недапісанай, чуў я даўно, можа, дзясятак гадоў назад, калі Іван Паўлавіч працаваў яшчэ над «Подыхам навальніцы» (І. Шамякін).
ІІ. Затое мне знаёмы быў клопат з назвамі твораў. I ўдзень і ўночы; і ў сне і наяве. Беспярэстанку яны варушацца і кіпяць у галаве. То паяўляюцца і знікаюць, то перайначваюцца, кожны раз набываючы іншую акрасу.
У Мележа іх было некалькім спіскаў. «Палеская хроніка» яшчэ была толькі задумана, а назвы ўжо прыдумляліся. Адна з першых была «Людзі на балоце» прызнаюся яна мне не вельмі падабалася не хацелася каб эмацыянальна людзей заценьвала балота якое ў маёй біяграфііф вельмі ж далося ў знакі. Потым ішлі назвы з характарыстыкаю Палесся: «Туманы над багнаю», «Навальніца над полем». У розным спалучэнні вар’іраваліся словы з такімі сімваламі, як «бераг», «асака», «раска», «завеі». Напрыклад, «За асакою бераг». Безліч розных прымернікаў. Як відаць, назвы рабіліся з запасам на ўвесь цыкл «Хронікі», бо «Подыхам навальніцы» назваўся потым другі том, «Завеі» дасталіся трэцямум, праўда, з дадаткам адзнакі часу: «Завеі. Снежань».
Першы том аставаўся без канчатковай назвы да самай апошняй хвіліны. Толькі перад здачаю рамана ў набор, пасля пакутлівых ваганняў Мележ напісаў на тытульнай старонцы: «Людзі на балоце». I раптам лёгка ўздыхнуў супакоіўшы сябе філасофскаю пігулкаюшто калі будзе добрая кніга то да назвы адразу прывыкнецца (Я. Скрыган).