*§ 0-14. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак, будова, віды сувязі, знакі прыпынку

Практыкаванне 191

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і асноўную думку.

Калі творыцца незвычайны цуд прыроды, калі сонца з маленькай няяркай кацёлачкі вырастае ў вялікае кола, а потым выліваецца ў акіян святла, то ў гэтым акіяне пачынаюць перамаўляцца самыя яркія колеры і адценні боскага хараства, і звычайныя вочы ад яго тут жа слепнуць і многага, вельмі многага не здольны бачыць. Сапраўдны мастак мае шчасце пазбегнуць гэтай слепаты і ўбачыць нават больш, чым можа ўзнагародзіць яго прырода. Але ўбачыць — гэта адно, трэба перадаць яго і мне, аслепламу. Каб мы абодва не страцілі таго хараства! (Паводле К. Камейшы).

Назавіце складаны сказ з рознымі відамі сувязі частак. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў ім.
Дапоўніце сказ.

У складаных сказах з рознымі відамі сувязі знакі прыпынку ставяцца паводле правіл пастаноўкі знакаў прыпынку ў ... .