*§ 1-12. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, знакі прыпынку

Практыкаванне 171-1

Прачытайце, падбярыце назву тэксту, якая адлюстравала б думку пра захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Спішыце першы абзац, пастаўце знакі прыпынку, вусна вызначце тып сказаў  (у складаназалежных сказах – від даданых частак). Падкрэсліце граматычныя асновы сказаў (частак сказаў).

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» быў урачыста адкрыты 25 верасня 1971 года. Экскурсаводысл крэпасці заўсёды падкрэслівалі абаронцамі цытадэлі якія гераічна змагалісяс з 22 чэрвеня да канца ліпеня 1941 года былі воіны 30 нацыянальнасцей. Ніводны са сцягоў вайсковых часцей якія на той час знаходзіліся ў крэпасці не дастаўся ворагу. Усё гэта ўлічвалася пры разглядзе пытання аб прысваенні крэпасці ганаровага звання «Крэпасць-герой». Такое званне яна атрымала ў 1965 годзе. Праз тры гады пачаліся работы па ўзвядзенні мемарыяла які стаў помнікам мужнасці і гераізму пакалення 1940-х гадоў што адстаяла краіну.
У 2021 годзе калектыў мемарыяльнага комплексу стаўс лаўрэатам спецыяльнай прэмііф Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за значны ўклад у захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне. Памяць пра герояў вайны дазваляе Беларусі ім далей ствараць сваю будучыню на падмурку народнага адзінства агульначалавечых каштоўнасцей міру і згоды (С. Яскевіч).

Зрабіце поўны сінтаксічны разбор сказа з рознымі відамі сувязі частак.
Раскажыце пра помнікі, прысвечаныя подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне, што знаходзяцца ў вашых родных мясцінах.