Печатать книгуПечатать книгу

*§ 1-12. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, знакі прыпынку

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 11 клас
Книга: *§ 1-12. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, знакі прыпынку
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 13 Май 2024, 15:33

Практыкаванне 0-161

Разгледзьце схему. Аднавіце назвы яе кампанентаў.

Суаднясіце вертыкальныя схемы складаназалежных сказаў з іх відамі.

Складзіце і запішыце складаназалежны сказ паводле адной з прапанаваных схем (на выбар).

Практыкаванне 161

На аснове інфармацыі табліцы раскажыце пра віды сувязі паміж часткамі складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі.

1. Сузалежнае падпарадкаванне — падпарадкаванне, пры якім усе даданыя часткі паясняюць галоўную.
Сузалежныя даданыя часткі аднародныя, калі ў аднолькавых адносінах паясняюць адно і тое ж слова ў галоўнай частцы або аднародныя члены сказа: Меў беларускі народ у сваёй шматвяковай гісторыі і добразычлівых суседзяў, якіх прыемна паклікаць за гасцінны стол, і ворагаў, з якімі прыходзілася скрыжоўваць мячы (А. Булыка).

Даданыя часткі неаднародныя, калі ў розных адносінах паясняюць слова з галоўнай часткі або розныя словы галоўнай часткі: Моладзь, якая сёння вучыцца ў розных установах адукацыі, павінна разумець, што ў яе руках будучае нашай краіны (З газеты).


Заўвага. Калі сузалежныя даданыя часткі звязаны спалучальнымі злучнікамі, то коскі паміж імі ставяцца, як і пры аднародных членах сказа: Дзяўчына ўспамінала і як яны пазнаёміліся, і як яны не маглі нагаварыцца, і як яна першы раз пачула «кахаю». Люблю мой сад у маёвым ранку, як тоне ён у расістай мгле, як ліпа шэпчацца пры ганку і як зязюлька «ку-ку» шле (Цётка).

2. Паслядоўнае падпарадкаванне — падпарадкаванне, пры якім даданыя часткі ўтвараюць ланцужок: першая адносіцца да галоўнай часткі, другая — да першай даданай і г. д.: Аляксей любіў лес, як можа любіць яго толькі чалавек, які, можна сказаць, вырас у лесе і адчувае сябе ў ім як дома (І. Мележ).

3. Змешанае падпарадкаванне — падпарадкаванне, пры якім даданыя часткі адначасова звязваюцца сузалежным і паслядоўным падпарадкаваннем: Я за тых падам свой голас, хто працуе чэсна, дбайна, хто кладзе трудоў нямала, каб жыццё закрасавала (Я. Колас).

Практыкаванне 161-1

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму, сфармулюйце асноўную думку.

Сакрэты старажытнага Крэва

«Калi я рыхтаваўся да экскурсii, глянуў на карту Крэва i здзiвiўся: наша мястэчка нагадвае птушку», — заўважае мясцовы краязнавец Аляксандр Камiнскi. Ён ужо больш за 25 гадоў цiкавiцца гiсторыяй родных мясцiн i дзякуючы гэтаму можа гадзiнамi распавядаць пра іх. Напрыклад пра тое, як тутэйшыял жыхары засцерагалiся ад эпiдэмiй i ставiлi з чатырох бакоў, дзе быў уезд у горад, камянi цi крыжы з абыдзённiкамi, каб абаранiць мястэчка ад навалы. Можна пачуць і пра тое, што мястэчка як фенiкс з попелу адраджалася пасля Першай сусветнай вайны. Тады мiжнародныя яўрэйскiя арганiзацыi аказвалi дапамогу з умовай, што мясцовыя жыхары будуць займацца прадпрымальнiцтвам. Таму дамкí адначасова былi i жыллём, i гандлёвымi аб’ектамi цi складамi. Калi прыгледзецца, то можна заўважыць, што асобныя са старых пабудоў захавалi два ўваходы: для гаспадароў і для пакупнiкоў.
Турыстам краязнавец можа падказаць, што мае сэнс паглядзець у мястэчку. Толькi недасведчаным гасцям, якія заязджаюць у Крэва i робяць сэлфi на фоне разбураных муроў, можа падацца, што ў мястэчку няма чаго рабiць. Ведалi б яны, як у гэтым памыляюцца! Абудзiць цiкавасць да мястэчка, напоўнiць яго разнастайнымi падзеямi, сабраць багата матэрыялу па гiсторыi i культуры дапамагаюць настаўнiкi i школьнiкi, мясцовыя творцы. Ля сцен замка праходзяць фэсты i выстаўкi. А чаму б не завiтаць у вёску Чухны, каб паглядзець на мiнi-копiю Крэўскага замка, над якой шчыруе рамеснiк Сяргей Бандарэнка, ды не прыдбаць адметныя сувенiры?
Рэстаўрацыйныя работы, якiя вядуцца ў замку, даюць новыя надзеi, бо па археалагiчных знаходках можна чытаць гiсторыю старажытнага Крэва (Паводле А. Дзядзюлі).

Выпішыце з тэксту складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Пабудуйце іх гарызантальныя і вертыкальныя схемы. Вызначце від падпарадкавання.
Знайдзіце ў тэксце слова, якое тлумачыцца ў энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» наступным чынам: «Ручнiк ці кавалак палатна, вытканы калектыўна жанчынамi сяла на працягу дня (ад усходу да заходу сонца) цi ночы. Згодна з народнымі вераваннямі беларусаў ён валодаў магiчнай сiлай супраць засухi, граду, эпiдэмiй. Яго вешалi на прыдарожныя крыжы, абносiлi вакол вёскi». Якая інфармацыя з тэксту дапамагла вам знайсці гэта слова?
Знайдзіце ў тэксце фразеалагізм, які мае значэнне ‘нібы сімвал неўміручасці, вечнага абнаўлення, адраджэння’. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказе, дзе ўжыты гэты фразеалагізм.

Практыкаванне 162

Прачытайце тэкст, вызначце яго асноўную думку. Вусна ўзнавіце прапушчаныя знакі прыпынку. Выпішыце складаназалежныя сказы, пабудуйце іх схемы.

Край дзе чалавек жыў у шчаслівую пару свае маладосці дзе ў размовах і забавах ён сустракаў сапраўдную шчырасць і даверлівасць душы зычлівых і добрых сяброў у памяці паўстае ў найпрыгажэйшых колерах. Там здаецца яшчэ не скончыўся той залаты век калі чалавек не разумеў што такое нядоля і пакуты. Рэчкі там з малака і мёду. Хто ж з краёў далёкіх не сумуе па сваіх ваколіцах? Там нашы жаданні і думкі жывуць туды хацеў бы ляцець я на крылах!.. (Паводле Я. Баршчэўскага).

Практыкаванне 163

Разгледзьце схемы складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі часткамі. Раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку паміж часткамі складаназалежных сказаў з некалькімі даданымі часткамі.

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі

\

Практыкаванне 164

Прачытайце тэкст. Да якога стылю ён належыць? Чым вызначаецца народны каляндар беларусаў? Назавіце складаназалежныя сказы, сэнсавыя адносіны паміж іх часткамі. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку паміж часткамі складаназалежных сказаў.

У беларусаў спрадвеку вёўся свой каляндар. У ім з пакалення ў пакаленне занатоўваўся, перадаваўся светапоглядс нашага народа, яго невычэрпная фантазія, глыбокае веданне прыроды і любоў да яе. Нашы продкі заўсёды імкнуліся зразумець хаос*, каб упарадкаваць яго. Таму беларускі народны каляндар — гэта міфапаэтычнае ўяўленне пра час, ён упарадкоўвае, выбудоўвае ў пэўную паслядоўнасць функцыі нацыянальнага космасу. Ён сакральны*, як і паасобныя беларускія каляндарныя святы, што фіксуюць пэўны час.
У сваю чаргу, кожнае каляндарнае свята мае сваіх дзейных асоб, і яны ў народных уяўленнях таксама набываюць рысы святасці. Гэтымі дзейнымі асобамі раней маглі быць пэўныя боствы або легендарныя продкі, якія, як лічылася ў старажытнасці, уплывалі на жыццё людзей і да якіх звярталіся па дапамогу. Так паступова развіваўся культ святых, што ляжыць у аснове народнага календара (З часопіса «Маладосць»).

Складзіце схемы выдзеленых сказаў.

Практыкаванне 165

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і стыль. Якую назву можна даць тэксту? Чаму Святы Мікалай лічыцца ў беларусаў найбольш паважаным? Выпішыце, расстаўляючы патрэбныя знакі прыпынку, спачатку складаназлучаныя сказы, потым — складаназалежныя. Пракаменціруйце пунктуацыйнае афармленне выпісаных сказаў.

Мы ўжо прызвычаіліся да сучаснай казкі пра тое што Святы Мікалай жыве ў снежнай Лапландыі якая знаходзіцца на поўначы Еўропы. Прыгожая казка. Але мала хто з нас ведае што парэшткі* Святога Мікалая захоўваюцца ў паўднёвым горадзе на беразе Адрыятыкі дзе растуць пальмы і дзе снег выпадае зрэдку. А за святочным навагоднім персанажам хаваецца жыццё рэальнага чалавека Мікалая Мірлікійскага які жыў у IV ст. н. э. у старажытным горадзе Міры Лікійскія. Культ Святога Мікалая якога яшчэ клічуць Мікалаем Цудатворцам або Мікалаем Угоднікам стаў адным з самых шанаваных на тэрыторыі Усходняй Рымскай імперыі потым Візантыі дзе ён лічыўся абаронцам вернікаў ад няверуючых. Адсюль культ святога перайшоў на старажытнарускія землі і Святы Мікалай зрабіўся любімым святым праваслаўнай царквы.
Хрысціянскія паданні сведчаць пра тое што Святы Мікалай зрабіў шмат добрых спраў. Аднак у гісторыю сусветнай культуры ён увайшоў перш за ўсё сваім знакамітым учынкам. Святы Мікалай непрыкметна падкінуў грошы ў хату дзе жыла бедная сям’я каб уратаваць яе ад галоднай смерці.
Святы Мікалай адзін з найбольш паважаных хрысціянскіх святых таксама і ў нашай краіне. Як жа ён патрапіў да нас? Пасля прыняцця хрысціянства адным з заменнікаў боства падземнага свету жывёлагадоўлі і багацця апекуна аграрнымі справамі Вялеса на нашых землях зрабіўся Мікалай Мірлікійскі празваны ў народзе Святым Міколам. Лічылася што ён спрыяе земляробам звязаны з зямнымі водамі апякуецца жывёламі пчалярствам. Згодна з беларускім культам ушанавання Святога Мікалая ён па сваёй значнасці набліжаецца да ўшанавання самога Бога.
Свята ў гонар Міколы праваслаўныя адзначаюць 22 мая і 19 снежня а католікі — 6 снежня.
У паданнях пра цуды Святога Мікалая распаўсюджаных па ўсім свеце цвёрда гучыць думка вельмі важная для ўсіх нас. Дабро павінна здзяйсняцца не за ўзнагароды не для задавальнення асабістага самалюбства а з сапраўднай любові да блізкіх і лепш за ўсё здзяйсняць яго самому застаючыся непрыкметным і невядомым (З часопіса «Маладосць»).

Практыкаванне 166

Прачытайце народныя прыкметы, звязаныя са святкаваннем дзён у гонар Святога Мікалая. Спішыце, расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.

1. Колькі адзін Мікола дасць снегу столькі другі дасць травы. 2. Мікола 22 мая правае лета Мікола 19 снежня правая зіма. 3. Прыйшоў Мікола сей не пытай ні ў кога. 4. Прыпасай сена да Міколы не бойся зімы ніколі. 5. Юрый з цяплом а Мікола з кармом.

На аснове даведачнай літаратуры напішыце сачыненне-мініяцюру аб народных святах на тэму «Маё любімае народнае свята» («Свята беларускага народнага календара», «Святы вясновага (летняга, зімовага, восеньскага) цыкла», «Сямейная абраднасць беларусаў»), ужываючы складаназлучаныя і складаназалежныя сказы.

Практыкаванне 167

Прачытайце сказы. Спішыце, расстаўляючы знакі прыпынку і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Пракаменціруйце пунктуацыйнае афармленне запісаных сказаў і напісанне ўстаўленых літар.

1. Не дай сабе права забыць той куток дзе зведаў пя..чоту матулі дзе першы зрабіў у жыцці сваім крок і голас твой людзі пачулі (М. Болсун). 2. Паставіўшы на мурава..ую прыступку сумку ён пайшоў аглядаць сваю сядзібу якая хоць і парасла травою і зел..ем але ўсё роўна мела прыстойны выгляд (Л. Валасюк). 3. Над ім кружыўся цэлы рой разгнева..ых вос якіх ён незнарок патрывожыў і ад якіх адбіваўся цяпер (В. Макарэвіч). 4. Спрэчку якая вось-вось зноў магла ўспыхнуць як полымя на леташнім сушняку перапыніла Наталачкасн (М. Даніленка). 5. Мужчыны прымоўклі ўздыхнулі. Відаць кожны прыгадаў тую веснюю і ..часлівую пару калі ты малады і сонца свеціць табе найярчэй чым каму і зоркі ўночы зіхацяць як брыл..янты і ўсё ў цябе яшчэ наперадзе... (Ю. Зарэцкая). 6. А малочна-белыя аблокі нагадвалі вялікія шматкі ваты прышпіле..ыя так блі..ка да зямлі што калі забрацца на дах высокага будынка то абавя..кова схопіш п..ц..рнёй нябесны кавалак (А. Камісарава). 7. У Нацыянальнай бібл..тэцы Беларусі як і ва ўсіх бібл..тэках свету найбольш старыя каштоўныя і рэ..кія выдан..і і рукапісы вылучаны з агульнага фонду ў асобны збор бо вымагаюць адмысловых умоў захаван..я і бяспекі (Т. Рошчына). 8. У жыцці відаць заўсёды існуе нейкая залежнасць паміж тым што было і што ёсць (У. Федасеенка).

Выпішыце дзеепрыметнік, разбярыце слова па саставе.

Практыкаванне 168

Утварыце з двух простых сказаў пад лічбамі 1, 2, 3, 4 складаназалежныя сказы. Бяззлучнікавыя складаныя сказы (пад лічбамі 5, 6) перабудуйце ў складаназалежныя. Сказы запішыце ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі. Вызначце сэнсавыя адносіны паміж часткамі складаназалежных сказаў. Патлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах.

1. З захапленнем перачытваю твор Я. Коласа «На ростанях». У трылогіі паказаны яркія характары і маляўнічыя палескія мясціны. 2. Брат вельмі добра валодае камп’ютарам. Праца брата звязана са сферай інфармацыйных тэхналогій. 3. Даўно хачу набыць тлумачальны слоўнік. У тлумачальным слоўніку можна знайсці значэнне любога слова. 4. Маша аддае многа часу на вывучэнне біялогіі і хіміі. Дзяўчына з дзяцінства марыць аб прафесіі ўрача. 5. Прыйдзе лета — наступіць гарачая пара для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. 6. Сяргей быў удзячны сястры: яна дапамагла выбраць цудоўны падарунак для маці.

Практыкаванне 169

Дапішыце складаназалежныя сказы. Пракаменціруйце іх пунктуацыйнае афармленне.

1. Гэты дзень мне запомніцца на ўсё жыццё...
2. На школьнае свята ў гонар Дня Перамогі былі запрошаны ветэраны...
3. Заўсёды трэба думаць не толькі пра сябе, але і пра іншых...
4. Каб паспяхова здаць экзамены...
5. Ведаць правілы пунктуацыі неабходна...
6. Калі Надзея заўважыла знаёмых...

Практыкаванне 170

Складзіце складаназалежныя сказы па наступных схемах і запішыце:

Сфармулюйце правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах, выкарыстоўваючы для прыкладаў запісаныя сказы.
Зрабіце поўны сінтаксічны разбор аднаго складаназалежнага сказа.

Практыкаванне 171

Прачытайце тэкст. Вызначце тэму і асноўную думку тэксту. Падбярыце загаловак.

У кожнага чалавека апроч вялікай Бацькаўшчыны — краіны з якой звязана яго жыццё ёсць і малая радзіма — месца паселішча дзе ён нарадзіўся. У старадаўнія часы людзі атаясамлівалі сябе перш за ўсё з вёскай мястэчкам дзе яны нарадзіліся адкуль паходзіла іх сям’я. Захоўваючы памяць пра сваіх продкаў, пра свой род на некалькі пакаленняў у мінулым, яны імкнуліся пакінуць нашчадкам і гісторыю свайго роднага кутка. А калі вобразы тых ці іншых падзей раствараліся ў прыцемках далёкіх часоў, то абавязкова спрабавалі самастойна тлумачыць тую або іншую з’яву. Так з’яўляліся легенды пра паходжанне розных населеных пунктаў (Паводле І. Аўласенкі).

Выпішыце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку. Пракаменціруйце пастаноўку знакаў прыпынку.
Назавіце кантэкстуальныя антонімы.

Практыкаванне 171-1

Прачытайце, падбярыце назву тэксту, якая адлюстравала б думку пра захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Спішыце першы абзац, пастаўце знакі прыпынку, вусна вызначце тып сказаў  (у складаназалежных сказах – від даданых частак). Падкрэсліце граматычныя асновы сказаў (частак сказаў).

Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» быў урачыста адкрыты 25 верасня 1971 года. Экскурсаводысл крэпасці заўсёды падкрэслівалі абаронцамі цытадэлі якія гераічна змагалісяс з 22 чэрвеня да канца ліпеня 1941 года былі воіны 30 нацыянальнасцей. Ніводны са сцягоў вайсковых часцей якія на той час знаходзіліся ў крэпасці не дастаўся ворагу. Усё гэта ўлічвалася пры разглядзе пытання аб прысваенні крэпасці ганаровага звання «Крэпасць-герой». Такое званне яна атрымала ў 1965 годзе. Праз тры гады пачаліся работы па ўзвядзенні мемарыяла які стаў помнікам мужнасці і гераізму пакалення 1940-х гадоў што адстаяла краіну.
У 2021 годзе калектыў мемарыяльнага комплексу стаўс лаўрэатам спецыяльнай прэмііф Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва за значны ўклад у захаванне гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне. Памяць пра герояў вайны дазваляе Беларусі ім далей ствараць сваю будучыню на падмурку народнага адзінства агульначалавечых каштоўнасцей міру і згоды (С. Яскевіч).

Зрабіце поўны сінтаксічны разбор сказа з рознымі відамі сувязі частак.
Раскажыце пра помнікі, прысвечаныя подзвігу народа ў Вялікай Айчыннай вайне, што знаходзяцца ў вашых родных мясцінах.

Практыкаванне 172

Прачытайце, вызначце тэму і асноўную думку тэксту. Падбярыце загаловак.

Міхась вельмі любіў сваіх бацькоў. Нават ненадоўга ад’язджаючы кудысь ён заўсёды тэлефанаваў маці хаця сустракаліся яны не так часта як хацелася б. Як і любы дарослы чалавек, ён амаль не меў вольнага часу, выходзіў з дому яшчэ на ранку, а вяртаўся позна, калі ўсе спалі. У ягонай душы з года ў год расло адчуванне што жыццё нясецца стралою што яно хутка робіць дзяцей дарослымі а дарослых — старымі. А людзі ў гэтай гонцы нічога не заўважаюць: няма часу прыпыніцца, перавесці дух, азірнуцца назад. Міхась добра памятаў сваіх бацькоў, калі ім было па трыццаць гадоў. І цяпер ён здзіўляецца што ім ужо па шэсцьдзясят што гады так хутка праляцелі. Але яму самому амаль сорак, расце сын, а на галаве яго бацькі ўжо ляжыць, не растаючы, снег... Міхасю вельмі хацелася б спыніць гэты бязлітасны час, але... (Паводле Д. Пятровіча).

Выпішыце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.
Выпішыце з тэксту лічэбнікі, праскланяйце іх.
Растлумачце выраз перавесці дух.

Практыкаванне 173

Напішыце невялікае сачыненне-разважанне «Любоў да бацькоў (Бацькаўшчыны)».