*§ 1-12. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, знакі прыпынку

Практыкаванне 161-1

Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму, сфармулюйце асноўную думку.

Сакрэты старажытнага Крэва

«Калi я рыхтаваўся да экскурсii, глянуў на карту Крэва i здзiвiўся: наша мястэчка нагадвае птушку», — заўважае мясцовы краязнавец Аляксандр Камiнскi. Ён ужо больш за 25 гадоў цiкавiцца гiсторыяй родных мясцiн i дзякуючы гэтаму можа гадзiнамi распавядаць пра іх. Напрыклад пра тое, як тутэйшыял жыхары засцерагалiся ад эпiдэмiй i ставiлi з чатырох бакоў, дзе быў уезд у горад, камянi цi крыжы з абыдзённiкамi, каб абаранiць мястэчка ад навалы. Можна пачуць і пра тое, што мястэчка як фенiкс з попелу адраджалася пасля Першай сусветнай вайны. Тады мiжнародныя яўрэйскiя арганiзацыi аказвалi дапамогу з умовай, што мясцовыя жыхары будуць займацца прадпрымальнiцтвам. Таму дамкí адначасова былi i жыллём, i гандлёвымi аб’ектамi цi складамi. Калi прыгледзецца, то можна заўважыць, што асобныя са старых пабудоў захавалi два ўваходы: для гаспадароў і для пакупнiкоў.
Турыстам краязнавец можа падказаць, што мае сэнс паглядзець у мястэчку. Толькi недасведчаным гасцям, якія заязджаюць у Крэва i робяць сэлфi на фоне разбураных муроў, можа падацца, што ў мястэчку няма чаго рабiць. Ведалi б яны, як у гэтым памыляюцца! Абудзiць цiкавасць да мястэчка, напоўнiць яго разнастайнымi падзеямi, сабраць багата матэрыялу па гiсторыi i культуры дапамагаюць настаўнiкi i школьнiкi, мясцовыя творцы. Ля сцен замка праходзяць фэсты i выстаўкi. А чаму б не завiтаць у вёску Чухны, каб паглядзець на мiнi-копiю Крэўскага замка, над якой шчыруе рамеснiк Сяргей Бандарэнка, ды не прыдбаць адметныя сувенiры?
Рэстаўрацыйныя работы, якiя вядуцца ў замку, даюць новыя надзеi, бо па археалагiчных знаходках можна чытаць гiсторыю старажытнага Крэва (Паводле А. Дзядзюлі).

Выпішыце з тэксту складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі. Пабудуйце іх гарызантальныя і вертыкальныя схемы. Вызначце від падпарадкавання.
Знайдзіце ў тэксце слова, якое тлумачыцца ў энцыклапедыі «Этнаграфія Беларусі» наступным чынам: «Ручнiк ці кавалак палатна, вытканы калектыўна жанчынамi сяла на працягу дня (ад усходу да заходу сонца) цi ночы. Згодна з народнымі вераваннямі беларусаў ён валодаў магiчнай сiлай супраць засухi, граду, эпiдэмiй. Яго вешалi на прыдарожныя крыжы, абносiлi вакол вёскi». Якая інфармацыя з тэксту дапамагла вам знайсці гэта слова?
Знайдзіце ў тэксце фразеалагізм, які мае значэнне ‘нібы сімвал неўміручасці, вечнага абнаўлення, адраджэння’. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказе, дзе ўжыты гэты фразеалагізм.