*§ 1-12. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, знакі прыпынку

Практыкаванне 172

Прачытайце, вызначце тэму і асноўную думку тэксту. Падбярыце загаловак.

Міхась вельмі любіў сваіх бацькоў. Нават ненадоўга ад’язджаючы кудысь ён заўсёды тэлефанаваў маці хаця сустракаліся яны не так часта як хацелася б. Як і любы дарослы чалавек, ён амаль не меў вольнага часу, выходзіў з дому яшчэ на ранку, а вяртаўся позна, калі ўсе спалі. У ягонай душы з года ў год расло адчуванне што жыццё нясецца стралою што яно хутка робіць дзяцей дарослымі а дарослых — старымі. А людзі ў гэтай гонцы нічога не заўважаюць: няма часу прыпыніцца, перавесці дух, азірнуцца назад. Міхась добра памятаў сваіх бацькоў, калі ім было па трыццаць гадоў. І цяпер ён здзіўляецца што ім ужо па шэсцьдзясят што гады так хутка праляцелі. Але яму самому амаль сорак, расце сын, а на галаве яго бацькі ўжо ляжыць, не растаючы, снег... Міхасю вельмі хацелася б спыніць гэты бязлітасны час, але... (Паводле Д. Пятровіча).

Выпішыце складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.
Выпішыце з тэксту лічэбнікі, праскланяйце іх.
Растлумачце выраз перавесці дух.