*§ 1-12. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, знакі прыпынку

Практыкаванне 168

Утварыце з двух простых сказаў пад лічбамі 1, 2, 3, 4 складаназалежныя сказы. Бяззлучнікавыя складаныя сказы (пад лічбамі 5, 6) перабудуйце ў складаназалежныя. Сказы запішыце ў адпаведнасці з пунктуацыйнымі нормамі. Вызначце сэнсавыя адносіны паміж часткамі складаназалежных сказаў. Патлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах.

1. З захапленнем перачытваю твор Я. Коласа «На ростанях». У трылогіі паказаны яркія характары і маляўнічыя палескія мясціны. 2. Брат вельмі добра валодае камп’ютарам. Праца брата звязана са сферай інфармацыйных тэхналогій. 3. Даўно хачу набыць тлумачальны слоўнік. У тлумачальным слоўніку можна знайсці значэнне любога слова. 4. Маша аддае многа часу на вывучэнне біялогіі і хіміі. Дзяўчына з дзяцінства марыць аб прафесіі ўрача. 5. Прыйдзе лета — наступіць гарачая пара для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. 6. Сяргей быў удзячны сястры: яна дапамагла выбраць цудоўны падарунак для маці.