*§ 1-12. Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі, знакі прыпынку

Практыкаванне 166

Прачытайце народныя прыкметы, звязаныя са святкаваннем дзён у гонар Святога Мікалая. Спішыце, расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.

1. Колькі адзін Мікола дасць снегу столькі другі дасць травы. 2. Мікола 22 мая правае лета Мікола 19 снежня правая зіма. 3. Прыйшоў Мікола сей не пытай ні ў кога. 4. Прыпасай сена да Міколы не бойся зімы ніколі. 5. Юрый з цяплом а Мікола з кармом.

На аснове даведачнай літаратуры напішыце сачыненне-мініяцюру аб народных святах на тэму «Маё любімае народнае свята» («Свята беларускага народнага календара», «Святы вясновага (летняга, зімовага, восеньскага) цыкла», «Сямейная абраднасць беларусаў»), ужываючы складаназлучаныя і складаназалежныя сказы.