*§ 0-12. Складаназалежныя сказы, будова, сродкі сувязі, класіфікацыя

Практыкаванне 154-2

Прачытайце табліцу. На аснове прыведзенай інфармацыі падрыхтуйце вуснае лінгвістычнае паведамленне пра віды даданых частак у складаназалежным сказе.

Віды даданых частак у складаназалежным сказе
Пытанні, на якія адказвае даданая частка Сродкі сінтаксічнай сувязі Прыклад
Злучнікі Злучальныя словы
Даданая азначальная частка

я к і?
я к а я?
я к о е?
я к і я?

што, каб, як, нібы, быццам які, каторы, чый, што, дзе, куды, адкуль, калі У дзень, калі было прызначана новае спатканне, паліў дождж як з вядра (П. Броўка).
Даданая дапаўняльная частка
пытанні ўскосных склонаў што, як, каб, быццам, ці, нібы хто, што, які, чый, колькі, калі, як, дзе, куды, адкуль Я знаю, што цяжка і горка свой дом пакідаць і сяло (А. Астрэйка).
Даданая акалічнасная частка месца

д з е?
к у д ы ?
а д к у л ь?

дзе, куды, адкуль Дзе лозы ніцыя ў тумане журбу выплаквалі да дна, там адзінока на кургане стаяла стромкая сасна (П. Трус).
Даданая акалічнасная частка часу

к а л і?
з я к о г а
ч а с у?
д а я к о г а
ч а с у?
я к д о ў г а?

калі, як, пакуль, пасля таго як, перад тым як, як толькі, ледзь Як толькі па стромай сцежцы выбраўся з ручаінішча і выйшаў на шлях, адразу ўбачыў булінскія хаты (Я. Сіпакоў).
Даданая акалічнасная частка ўмовы
п р ы  я к о й
у м о в е?
калі, каб, як, раз Як будзе здаровіцца, работа паробіцца (Прыказка).
Даданая акалічнасная частка прычыны

ч а м у?
п а я к о й
п р ы ч ы н е?

таму што, бо, што, па прычыне таго што, з-за таго што, ад таго што Прыемна глядзець на такую ўсмешку, бо ўсе мы заўсёды чакаем і хочам радасці (Я. Брыль).
Даданая акалічнасная частка мэты

д л я ч а г о?
з я к о й
м э т а й?
н а в о ш т а?

каб, для таго каб, з тым каб, абы Сып снегу больш, зіма, каб поле небывала ўскаласіла (П. Панчанка).
Даданая акалічнасная параўнальная частка
як? як, чым, нібы, як бы, быццам, як быццам Ліпень ліпу весела лістае, як цікаўны школьнік чытае свой буквар (Х. Гурыновіч).
Даданая акалічнасная ўступальная частка
н я г л е д з я ч ы   
н а  ш т о?
хоць (хаця), нягледзячы на тое што, хай (няхай) Трывожна, хоць скрозь цішыня (П. Броўка).
Даданая акалічнасная частка спосабу дзеяння

я к?
я к і м
ч ы н а м ?

як, аж (ажно), быццам, каб, што, як бы Мы не хочам жыць так далей, як жылі нашы дзяды (Я. Колас).
Даданая акалічнасная частка меры і ступені

я к?
я к м н о г а?
у я к о й
м е р ы?
у я к о й
с т у п е н і?

што, нібы, быццам, як, аж Чарот быў настолькі высокі і густы, што ледзь прабівалася святло (М. Бусько).

Паслухаем мовазнаўцаў

Сярод даданых частак складаназалежнага сказа вылучаюць дзейнікавую і выказнікавую часткі.
Даданая дзейнікавая частка кампенсуе адсутны дзейнік у галоўнай частцы або раскрывае канкрэтны змест дзейніка галоўнай часткі, выражанага ўказальным ці азначальным займеннікам: Чуваць было, як шапаціць пад лёгкім ветрам трапяткая лістота асіны (М. Лынькоў). Хто не спадзяецца на сябе, той заўжды бывае слабы (Я. Колас).
Даданая выказнікавая частка раскрывае канкрэтны змест выказніка галоўнай часткі, выражанага займеннікамі такі, гэтакі, той, усё: Музыка была такая, што хацелася стаяць і слухаць (Б. Мікуліч). Таварыш той, хто дапаможа заўсёды ў бядзе (М. Гарэцкі) (Паводле І. Бурак).

Складзіце схемы складаназалежных сказаў, прыведзеных у якасці прыкладаў. Вызначце ў галоўнай частцы член сказа, змест якога раскрывае даданая частка. У якім сказе даданая дзейнікавая частка кампенсуе адсутны дзейнік у галоўнай частцы?