Печатать книгуПечатать книгу

*§ 0-12. Складаназалежныя сказы, будова, сродкі сувязі, класіфікацыя

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 11 клас
Книга: *§ 0-12. Складаназалежныя сказы, будова, сродкі сувязі, класіфікацыя
Напечатано:: Гость
Дата: Воскресенье, 12 Май 2024, 13:10

Практыкаванне 0-153

З прапанаваных характарыстык выберыце тыя, што адпавядаюць складаназалежнаму сказу.

а) У складзе сказа вылучаюць галоўную і даданую (даданыя) часткі;
б) асноўным паказчыкам сэнсавых адносін паміж граматычнымі часткамі сказа з’яўляецца інтанацыя;
в) сродкамі сінтаксічнай сувязі граматычных частак сказа з’яўляюцца злучальныя злучнікі;
г) сродкамі сінтаксічнай сувязі граматычных частак сказа з’яўляюцца падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы;
д) сказы могуць характарызавацца аднатыпнасцю і разнатыпнасцю граматычных частак.

Складаназалежны сказ

Практыкаванне 1-153

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. У якой частцы тэксту прыводзіцца меркаванне пра сэнс назвы фестывалю?

«Млын моды»

Штогадовы рэспубліканскі фестываль-конкурс «Млын моды» дае магчымасць маладым дызайнерам праявіць свае таленты. Фэшн-форум, які стаў сапраўдным брэндам Беларусі, арганізуюць Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
На працягу многіх гадоў «Млын моды» выступае стартавай пляцоўкай для самых крэатыўныхл маладых дызайнераў і фатографаў. Многія мастакі моды, якія зараз працуюць на беларускіх прадпрыемствах і з’яўляюцца стваральнікамі ўласных брэндаў, калісьці пачыналі з «Млына моды».
Традыцыйна на фестывалі спаборнічаюць у розных намінацыях дызайнеры, мадэлі, фатографы, стылісты, цырульнікі і візажысты. За кулісамі візажысты папраўляюць мадэлям макіяж, цырульнікі — прычоскі, дызайнеры дапамагаюць апрануцца. А на подыуме хлопчыкі і дзяўчынкі, юнакі і дзяўчаты, якія секунду назад былі ў мітуслівай закуліснай атмасферы, смела і ўпэўнена дэфіліруюць у экстравагантных строях, здзіўляючы публіку дызайнерскай думкай. А пасля ў іх зноў ёсць літаральна некалькі хвілін, каб пераапрануцца і падрыхтавацца да выхаду ў іншай калекцыі.
Чаму фестываль атрымаў такую назву? Напэўна, таму, што калекцыі маладых талентаў — гэта новая вопратка, «перамолатая» аўтарамі са змешваннем стыляў і напрамкаў, арыгінальным падыходам да выканання дэталей, каларыстыкі, фактур тканін. На «Млыне моды» заўсёды вітаецца ўсё самае нерэальнае (Паводле В. Антоненкавай).

Выпішыце з тэксту складаназалежныя сказы. Пабудуйце іх схемы. Вызначце, што паясняе даданая частка (слова, словазлучэнне ці ўсю галоўную частку).
Выпішыце з тэксту 5—7 запазычаных слоў, назавіце іх прыметы. Па магчымасці падбярыце да запазычаных слоў беларускія адпаведнікі.
У якіх сітуацыях, на вашу думку, дарэчным з’яўляецца адзенне, што вызначаецца «змешваннем стыляў і напрамкаў, арыгінальным падыходам да выканання дэталей, каларыстыкі, фактур тканін»?

Практыкаванне 153

На аснове табліцы раскажыце, як адрозніць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы. Дапоўніце інфармацыю пра ролю злучнікаў як сродку сувязі частак складаназалежных сказаў, улічваючы, што злучнікі — нязменныя словы, якія не маюць назыўной функцыі і не з’яўляюцца членамі сказа.

Адрозненне падпарадкавальных злучнікаў ад злучальных слоў
Злучальныя словы Падпарадкавальныя злучнікі
Адносныя займеннікі: хто, што, які, чый, колькі Займеннікавыя прыслоўі: дзе, куды, адкуль, чаму, навошта, як, калі што, як, калі, каб, нібы, таму што, раз, хоць, пакуль, абы, бо
Злучальнае слова з’яўляецца членам сказа Злучнік як службовая часціна мовы не можа быць ...
Злучальнае слова можна замяніць паўназначным словам Замена злучніка ... словам немагчыма. Яго можна замяніць іншым злучнікам або ўвогуле ...
Да злучальнага слова можна паставіць пытанне Да злучніка нельга паставіць ...
Злучальнае слова, як правіла, мае лагічны націск Злучнік не выдзяляецца ...

Практыкаванне 153-1

Прачытайце тэкст. На яго аснове падрыхтуйце пісьмовы адказ на пытанне «Як адрозніваць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы ў складаназалежным сказе?». Сваё паведамленне пабудуйце як тэкст-разважанне, выдзеліўшы тэзіс, доказы (падчас іх пераліку выкарыстоўвайце пабочныя словы па-першае, па-другое, перш за ўсё, аднак, напрыклад, такім чынам і інш.) і вывад.

Злучнікі і злучальныя словы ў складаназалежным сказе

Адрозніць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы можна наступнымі спосабамі:
злучальныя словы выконваюць ролю пэўных членаў сказа, а злучнікі членамі сказа не з’яўляюцца;
злучальныя словы нельга выключыць са сказа, злучнікі часта можна апусціць, перабудаваўшы сказ у бяззлучнікавы;
на злучальныя словы можа падаць лагічны націск, на злучнікі — не;
злучальныя словы ў многіх выпадках можна замяніць словамі самастойных часцін мовы з галоўнай часткі, а злучнікі — іншымі злучнікамі.
У канкрэтным сказе можна выкарыстаць або адзін з пералічаных спосабаў, або іх камбінацыю. Так, у сказе Раптам да кармушкі, што вісіць на адным з дрэў, падлятаюць чатыры сініцы (У. Ягоўдзік) злучальнае слова што выконвае функцыю дзейніка, яго можна замяніць словам кармушка з галоўнай часткі або сінанімічным займеннікам якая, выключыць жа са сказа нельга. У сказе Лазар Богша зразумеў, што нябачныя повязі вяжуць кожнага чалавека з мінулым (А. Асіпенка) даданая частка далучаецца да галоўнай пры дапамозе злучніка што: яго можна апусціць і перабудаваць сказ у бяззлучнікавы (Паводле Н. Даўбешка).

Параўнайце змест тэксту з інфармацыяй, прыведзенай у табліцы з папярэдняга практыкавання 153. Дзе прыводзіцца больш спосабаў размежавання падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў — у тэксце ці ў табліцы?

Практыкаванне 153-2

Прачытайце табліцы. Падбярыце да іх назвы.

Калі
злучнік злучальнае слова
ужываецца ў даданых акалічнасных частках часу і ўмовы ужываецца ў даданых дапаўняльных і азначальных частках 
не з’яўляецца членам сказа выконвае ролю акалiчнасцi часу (адказвае на пытаннi  к а л i?   у   я к i  ч а с?)
можна апусціць, замяніць злучнiкамі як, у той час як можна замяніць спалучэннем
у які час; назоўнікам, які паясняецца даданай азначальнай часткай

Як
злучнік злучальнае слова
не з’яўляецца членам сказа выконвае ролю акалічнасці (адказвае на пытанні ў   я к о й   м е р ы?  у  я к о й  с т у п е н і?  н а к о л ь к і?  я к і м   ч ы н а м?  я к і м   с п о с а б а м?)
можна замяніць іншымі злучнікамі (што, чым) або апусціць можна замяніць спалучэннем якім чынам (якім спосабам), нельга апусціць
на злучальнае слова як па́дае лагічны націск

Карыстаючыся прыведзенай у табліцах інфармацыяй, вызначце, у якіх сказах сродкамі сувязі частак з’яўляюцца злучнікі, а ў якіх — злучальныя словы.

І. 1. Калі Рома паявіўся ў нашай вёсцы, яму было тады, пэўна, гадоў каля дваццаці (І. Чыгрынаў). 2. Гэта здарылася ў цёплы веснавы дзень, калі было на парозе лета і неба радавала чысцінёй і прасторам (В. Супрунчук). 3. Насця думала пра Сямёна, успамінала той халодны зімовы вечар, калі, абмарозіўшы нагу, Сямён прыклыпаў дахаты (В. Гардзей). 4. Калі выйшлі на вуліцу, бралася ўжо на вечар (А. Бароўскі). 5. Мы абое нудзіліся па дачцэ і не ведалі, калі і як сустрэнемся з ёю (С. Грахоўскі). 6. Алесю адразу стала лягчэй, калі ён пачуў крокі Мсціслава, а потым дотык яго рукі (У. Караткевіч).
ІІ. 1. Агееў не ведаў, як і з чаго пачынаць, каму і якую ставіць задачу (В. Быкаў). 2. Я спытаў, як ён трапіў да Балотных Ялін (У. Караткевіч). 3. Дзяўчына чула, як гаспадыня даіла карову, як малако спачатку туга біла ў пустое вядро, а потым глуха шастала пеннымі струменьчыкамі (У. Гаўрылкін). 4. За думкамі Аляксей не заўважыў, як мінула ноч (А. Пальчэўскі). 5. Я папрыносіў усім кацялкі з фарбай, раздаў пэндзлі, расказаў і паказаў, як трэба набіраць фарбу, як растушоўваць, і работа пайшла (У. Дубоўка). 6. І хлопцы адразу адчулі, як жах саступіў месца расчараванню (У. Караткевіч).

Практыкаванне 154

Прачытайце сказы з твораў У. Караткевіча. Выпішыце спачатку сказы, у якіх часткі звязаны злучальным словам, потым — злучнікам. Падкрэсліце граматычныя асновы частак, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

1. На паўстанках, засыпаных лісцем бярозавым, дзе з пагардай цягнік двойчы ў дзень праляціць, у простай хаце, пускаючы горкія слёзы, у калысцы будучы Колас ляжыць. 2. Здзіўлена гляджу на рукі, з якіх сышлі мазалі. 3. Зямля глядзіць азёрамі-вачыма на ясны свет, што стыне ў красе. 4. Штосьці часцей і часцей сню я, што з табою ўдваіхм едзем між дрэваў начных да сваякоў. 5. За старым, закінутым млынам, дзе зарослы заліў ракі, скачуць жоравы на лугавіне — танканогія шляхцюкі. 6. Спачывае зямля пад гусцеючымм ценемм, мірна нюхае горкі пах травяны, як араты, што звесіў рукі з каленяў і бяздумна сядзіць у канцы баразны. 7. Глянь, як свет забыты чакае святла і цеплыні, даўно забытых. 8. На той частцы, што яшчэ заставалася над вадою, спяшаліся дацвісці гусіныя лапкі і жоўты падбел. 9. Градабой быў такі, што цэлыя кавалкі лёду падалі на беднае жыта. 10. Я сумую па радзіме, па яе лугах і нівах, па трыпутніку, што гладзіў ногі збітыя мае.

Назавіце часткі сказаў, ускладненыя адасобленымі членамі.
Якія радкі пісьменніка здзівілі вас, якія — сугучныя вашаму настрою і адчуванням?
Ці даўно вы трымалі ў руках зборнік вершаў любімага паэта?

Практыкаванне 154-1

Складзіце і запішыце па два складаназалежныя сказы са словамі што, як, калі, каб у адных выпадках гэтыя словы з’яўляліся падпарадкавальнымі злучнікамі, у другіх — злучальнымі словамі. Падкрэсліце злучальныя словы як члены сказа.

Практыкаванне 154-2

Прачытайце табліцу. На аснове прыведзенай інфармацыі падрыхтуйце вуснае лінгвістычнае паведамленне пра віды даданых частак у складаназалежным сказе.

Віды даданых частак у складаназалежным сказе
Пытанні, на якія адказвае даданая частка Сродкі сінтаксічнай сувязі Прыклад
Злучнікі Злучальныя словы
Даданая азначальная частка

я к і?
я к а я?
я к о е?
я к і я?

што, каб, як, нібы, быццам які, каторы, чый, што, дзе, куды, адкуль, калі У дзень, калі было прызначана новае спатканне, паліў дождж як з вядра (П. Броўка).
Даданая дапаўняльная частка
пытанні ўскосных склонаў што, як, каб, быццам, ці, нібы хто, што, які, чый, колькі, калі, як, дзе, куды, адкуль Я знаю, што цяжка і горка свой дом пакідаць і сяло (А. Астрэйка).
Даданая акалічнасная частка месца

д з е?
к у д ы ?
а д к у л ь?

дзе, куды, адкуль Дзе лозы ніцыя ў тумане журбу выплаквалі да дна, там адзінока на кургане стаяла стромкая сасна (П. Трус).
Даданая акалічнасная частка часу

к а л і?
з я к о г а
ч а с у?
д а я к о г а
ч а с у?
я к д о ў г а?

калі, як, пакуль, пасля таго як, перад тым як, як толькі, ледзь Як толькі па стромай сцежцы выбраўся з ручаінішча і выйшаў на шлях, адразу ўбачыў булінскія хаты (Я. Сіпакоў).
Даданая акалічнасная частка ўмовы
п р ы  я к о й
у м о в е?
калі, каб, як, раз Як будзе здаровіцца, работа паробіцца (Прыказка).
Даданая акалічнасная частка прычыны

ч а м у?
п а я к о й
п р ы ч ы н е?

таму што, бо, што, па прычыне таго што, з-за таго што, ад таго што Прыемна глядзець на такую ўсмешку, бо ўсе мы заўсёды чакаем і хочам радасці (Я. Брыль).
Даданая акалічнасная частка мэты

д л я ч а г о?
з я к о й
м э т а й?
н а в о ш т а?

каб, для таго каб, з тым каб, абы Сып снегу больш, зіма, каб поле небывала ўскаласіла (П. Панчанка).
Даданая акалічнасная параўнальная частка
як? як, чым, нібы, як бы, быццам, як быццам Ліпень ліпу весела лістае, як цікаўны школьнік чытае свой буквар (Х. Гурыновіч).
Даданая акалічнасная ўступальная частка
н я г л е д з я ч ы   
н а  ш т о?
хоць (хаця), нягледзячы на тое што, хай (няхай) Трывожна, хоць скрозь цішыня (П. Броўка).
Даданая акалічнасная частка спосабу дзеяння

я к?
я к і м
ч ы н а м ?

як, аж (ажно), быццам, каб, што, як бы Мы не хочам жыць так далей, як жылі нашы дзяды (Я. Колас).
Даданая акалічнасная частка меры і ступені

я к?
я к м н о г а?
у я к о й
м е р ы?
у я к о й
с т у п е н і?

што, нібы, быццам, як, аж Чарот быў настолькі высокі і густы, што ледзь прабівалася святло (М. Бусько).

Паслухаем мовазнаўцаў

Сярод даданых частак складаназалежнага сказа вылучаюць дзейнікавую і выказнікавую часткі.
Даданая дзейнікавая частка кампенсуе адсутны дзейнік у галоўнай частцы або раскрывае канкрэтны змест дзейніка галоўнай часткі, выражанага ўказальным ці азначальным займеннікам: Чуваць было, як шапаціць пад лёгкім ветрам трапяткая лістота асіны (М. Лынькоў). Хто не спадзяецца на сябе, той заўжды бывае слабы (Я. Колас).
Даданая выказнікавая частка раскрывае канкрэтны змест выказніка галоўнай часткі, выражанага займеннікамі такі, гэтакі, той, усё: Музыка была такая, што хацелася стаяць і слухаць (Б. Мікуліч). Таварыш той, хто дапаможа заўсёды ў бядзе (М. Гарэцкі) (Паводле І. Бурак).

Складзіце схемы складаназалежных сказаў, прыведзеных у якасці прыкладаў. Вызначце ў галоўнай частцы член сказа, змест якога раскрывае даданая частка. У якім сказе даданая дзейнікавая частка кампенсуе адсутны дзейнік у галоўнай частцы?

Практыкаванне 154-3

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Абгрунтуйце сваю думку.

Успаміны балерыны

Мая бабуля жыла ў Санкт-Пецярбургу. Кожны раз, калі я прыязджалаф да яе летам, бабуля вадзіла мяне на балет. Аднойчы мы пайшлі на «Лебядзінае возера». Пастаноўка была такая прыгожая і чароўная, што, вярнуўшыся ў Брэст, я вырашыла паступаць у балетную школу. Паспяхова прайшла адбор, таму што да гэтага займалася гімнастыкай.
Першыя некалькі месяцаў балет здаваўся катаржнай працай. Мы настолькі стамляліся, што ў нас не заставалася сіл на зносіны з аднагодкамі. Нас вучылі, як правільна стаяць, рухацца. Мы павінны былі засвоіць пяць класічных пазіцый пастаноўкі ног, бо шмат у чым менавіта гэтыя пазіцыі дапамагаюць артысту падкрэсліць выразнасць танца.
З намі (займаўся/займалася) (выдатны/выдатная) харэограф Анастасія Аляксандраўна. Яна любіла нас, быццам мы былі яе другой сям’ёй. Анастасія Аляксандраўна дарыла нам невялікія падарункі на дні нараджэння, пастаянна хваліла і не дазваляла сумаваць. Праз год мы ўжо рыхтавалі сваю п’есу — спектакль «Алавяны салдацік», у якім мне дасталася галоўная роля.
Кожная з юных балерын імкнулася да дасканаласці, але не ўсе вытрымлівалі. Калі мінула пяць гадоў, нас засталося толькі дваццаць пяць. Усе мы былі вельмі блізкія, у нас жыў адзін дух... (Паводле С. Ворса).

Выпішыце з тэксту складаназалежныя сказы. Вызначце віды даданых частак і сродкі сінтаксічнай сувязі частак.
Запішыце выдзелены сказ, выбіраючы з дужак правільныя формы дзеяслова і прыметніка.
Ці наведвалі вы балетны спектакль? Падзяліцеся сваімі ўражаннямі. Ці згодны вы з тым, што «мастацтва патрабуе ахвяр»?

Практыкаванне 155

 Разгледзьце схемы складаназалежных сказаў. Раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку ў іх.

Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах з адной даданай часткай

Практыкаванне 156

Разгледзьце табліцу 2 у дадатку. Зрабіце вывад аб інтанаванні складаназалежных сказаў, звярнуўшы ўвагу на месца даданай часткі ў адносінах да галоўнай. Прывядзіце прыклады і пракаменціруйце адносіны паміж часткамі складаназалежных сказаў.

Практыкаванне 157

Прачытайце складаназалежныя сказы. Спішыце, расстаўляючы прапушчаныя знакі прыпынку і раскрываючы дужкі. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку і напісанне слоў.

1. Н(е/і) любіць старая калі ся(д/дз)яць без справы (Г. Марчук). 2. Каб сэрцу твайму хоць крыху паля(г/х)чэла апошнюю кроплю крыві я а(д/дд)ам (І. Карэнда). 3. Тут куды н(е/і) зірні паўсюль узгоркі ды нізіны (М. Бусько). 4. Небасхілсл ра(с/ш)чысціўся быццам яго падмялі (М. Даніленка). 5. Чароўныя вочкі-зорачкі ад погляду якіх на душы рабілася спакойна і (т/ц)ёпла зіха(т/ц)елі нейкім мяккім с(ь/?)вятлом (Г. Атрошчанка). 6. Нягледзячы на (т/ц)ёплае летняе надвор(ь/’)е лю(д/дз)і ведалі што н(е/і) за гарамі восен(ь/?)скія халодныя дажджы і с(ь/?)пяшаліся атрымаць асалоду ад кожнага жнівен(ь/?)скага дня (Д. Пятровіч). 7. На небе з(ь/’)явіліся чорныя хмары з якіх раптоўна пасыпаўся па(т/ц)еркамі град (С. Наркевіч).

Практыкаванне 158

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя ў словах літары і расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку. Растлумачце напісанне слоў з устаўленымі літарамі.

1. Максім зняў пінжак і выціраючы з твар.. пот зірнуў на стромкую таполю якая расла каля будынк.. станцыі (Я. Галубовіч). 2. Пачынаецца кожны дзень з той зары што загляне ў аконца (П. Макаль). 3. На асфальце як на шкле танчаць кроплі (М. Кандратаў). 4. Пра важную падзею ў культурным жыц..і горад.. да якой заставалася меней як месяц напісала мясцовая газета (І. Карэнда). 5. Пасля абед.. калі ў навакол..і ўсё жывое заціхала прыходзіла адчуван..е вечнага спако.. (Л. Валасюк). 6. У ла..чыне пад шатамі альхоўніку нібы ў ка..цы струменіць гаманкая рачулка (М. Бусько). 7. Лета са свайго куфр.. выкідала дзіўныя дзянёчкі ўперамежку з цёплымі дажджамі кроплі якога дзіравілі тоўсты слой пыл.. альбо танчылі перад людзьмі (С. Наркевіч).

Практыкаванне 159

Прачытайце тэкст. Падбярыце загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай.

У фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі нямала прадметаў мастацтва якія маюць не толькі еўрапейскую але і сусветную каштоўнасць. У большай ступені гэта творы жывапісу, работы як айчынных мастакоў так і прадстаўнікоў іншых краін чые карціны ў свой час былі набыты музеем.
Для беларускага мастацтва імя Язэпа Драздовіча ўнікальнае і сімвалічнае.
Сучаснікі параўноўвалі Драздовіча з Леанарда да Вінчы па ўніверсальнасці яго інтарэсаў і захапленняў. Драздовіч вывучаў гісторыю, археалогію, этнаграфію Беларусі. Ён займаўся скульптурай, графікай, жывапісам, літаратурай, выклада ́ў.
У 1930-я гады Язэп Драздовіч ствараў свае касмічныя серыі. Дбайна вывучаў астранамічную літаратуру ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта і распрацоўваў свае тэорыі ўзаемадзеяння планет і праекты лятаючых касмічных апаратаў і ракет.
У той час лічылі што ўсе планеты заселены. Сваю задачу як мастака Драздовіч бачыў у тым каб падрабязна расказаць пра жыццё на іншых планетах. У музейнай экспазіцыі прадстаўлены дзве яго жывапісныя работы з серыі «Жыццё на Сатурне». Мастак стварае пейзажы ў якіх падрабязна паказваецца свет убачаны ва ўяўных касмічных падарожжах. Архітэктура, прырода, геаграфічныя асаблівасці на іншых планетах, адлюстраваныя аўтарам, шмат у чым нагадваюць зямныя пейзажы. У вугле карціны мастак абавязкова ставіў знак ці сімвал планеты, на адвароце дэталёва апісваў само месца.
Сёння для даследчыкаў работы Язэпа Драздовіча гэта ўнікальны прыклад навуковай фантастыкі якая існавала ў беларускім мастацтве. Гэта прыклад таго як творчая асоба здольна выкарыстоўваць атрыманыя веды (З часопіса «Беларусь»).

Выпішыце складаназалежныя сказы, расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.
Назавіце словы іншамоўнага паходжання, ужытыя ў тэксце.
Раскрыйце значэнне слова ўніверсальны. У якім значэнні ўжыта ў тэксце слова фонды?
Карыстаючыся дадатковай літаратурай або інтэрнэт-рэсурсамі, падрыхтуйце паведамленне пра Язэпа Драздовіча.

Практыкаванне 160

Спішыце прыказкі, расстаўляючы, дзе патрэбна, знакі прыпынку.

1. Не чыні другому таго што табе не міла. 2. Там дзе згода заўсёды добрая прыгода. 3. Хто не сее ў таго не расце. 4. Навошта той клад калі ў дзетках лад. 5. Чалавек пакуль у бядзе не пабудзе не знае дабра. 6. Куды вецер вее туды голле гнецца. 7. Калі не можаш памагчы то лепей памаўчы.

Растлумачце сэнс прыказак.