*§ 0-12. Складаназалежныя сказы, будова, сродкі сувязі, класіфікацыя

Практыкаванне 153-2

Прачытайце табліцы. Падбярыце да іх назвы.

Калі
злучнік злучальнае слова
ужываецца ў даданых акалічнасных частках часу і ўмовы ужываецца ў даданых дапаўняльных і азначальных частках 
не з’яўляецца членам сказа выконвае ролю акалiчнасцi часу (адказвае на пытаннi  к а л i?   у   я к i  ч а с?)
можна апусціць, замяніць злучнiкамі як, у той час як можна замяніць спалучэннем
у які час; назоўнікам, які паясняецца даданай азначальнай часткай

Як
злучнік злучальнае слова
не з’яўляецца членам сказа выконвае ролю акалічнасці (адказвае на пытанні ў   я к о й   м е р ы?  у  я к о й  с т у п е н і?  н а к о л ь к і?  я к і м   ч ы н а м?  я к і м   с п о с а б а м?)
можна замяніць іншымі злучнікамі (што, чым) або апусціць можна замяніць спалучэннем якім чынам (якім спосабам), нельга апусціць
на злучальнае слова як па́дае лагічны націск

Карыстаючыся прыведзенай у табліцах інфармацыяй, вызначце, у якіх сказах сродкамі сувязі частак з’яўляюцца злучнікі, а ў якіх — злучальныя словы.

І. 1. Калі Рома паявіўся ў нашай вёсцы, яму было тады, пэўна, гадоў каля дваццаці (І. Чыгрынаў). 2. Гэта здарылася ў цёплы веснавы дзень, калі было на парозе лета і неба радавала чысцінёй і прасторам (В. Супрунчук). 3. Насця думала пра Сямёна, успамінала той халодны зімовы вечар, калі, абмарозіўшы нагу, Сямён прыклыпаў дахаты (В. Гардзей). 4. Калі выйшлі на вуліцу, бралася ўжо на вечар (А. Бароўскі). 5. Мы абое нудзіліся па дачцэ і не ведалі, калі і як сустрэнемся з ёю (С. Грахоўскі). 6. Алесю адразу стала лягчэй, калі ён пачуў крокі Мсціслава, а потым дотык яго рукі (У. Караткевіч).
ІІ. 1. Агееў не ведаў, як і з чаго пачынаць, каму і якую ставіць задачу (В. Быкаў). 2. Я спытаў, як ён трапіў да Балотных Ялін (У. Караткевіч). 3. Дзяўчына чула, як гаспадыня даіла карову, як малако спачатку туга біла ў пустое вядро, а потым глуха шастала пеннымі струменьчыкамі (У. Гаўрылкін). 4. За думкамі Аляксей не заўважыў, як мінула ноч (А. Пальчэўскі). 5. Я папрыносіў усім кацялкі з фарбай, раздаў пэндзлі, расказаў і паказаў, як трэба набіраць фарбу, як растушоўваць, і работа пайшла (У. Дубоўка). 6. І хлопцы адразу адчулі, як жах саступіў месца расчараванню (У. Караткевіч).