*§ 0-12. Складаназалежныя сказы, будова, сродкі сувязі, класіфікацыя

Практыкаванне 158

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя ў словах літары і расстаўляючы неабходныя знакі прыпынку. Растлумачце напісанне слоў з устаўленымі літарамі.

1. Максім зняў пінжак і выціраючы з твар.. пот зірнуў на стромкую таполю якая расла каля будынк.. станцыі (Я. Галубовіч). 2. Пачынаецца кожны дзень з той зары што загляне ў аконца (П. Макаль). 3. На асфальце як на шкле танчаць кроплі (М. Кандратаў). 4. Пра важную падзею ў культурным жыц..і горад.. да якой заставалася меней як месяц напісала мясцовая газета (І. Карэнда). 5. Пасля абед.. калі ў навакол..і ўсё жывое заціхала прыходзіла адчуван..е вечнага спако.. (Л. Валасюк). 6. У ла..чыне пад шатамі альхоўніку нібы ў ка..цы струменіць гаманкая рачулка (М. Бусько). 7. Лета са свайго куфр.. выкідала дзіўныя дзянёчкі ўперамежку з цёплымі дажджамі кроплі якога дзіравілі тоўсты слой пыл.. альбо танчылі перад людзьмі (С. Наркевіч).