*§ 0-12. Складаназалежныя сказы, будова, сродкі сувязі, класіфікацыя

Практыкаванне 154

Прачытайце сказы з твораў У. Караткевіча. Выпішыце спачатку сказы, у якіх часткі звязаны злучальным словам, потым — злучнікам. Падкрэсліце граматычныя асновы частак, растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.

1. На паўстанках, засыпаных лісцем бярозавым, дзе з пагардай цягнік двойчы ў дзень праляціць, у простай хаце, пускаючы горкія слёзы, у калысцы будучы Колас ляжыць. 2. Здзіўлена гляджу на рукі, з якіх сышлі мазалі. 3. Зямля глядзіць азёрамі-вачыма на ясны свет, што стыне ў красе. 4. Штосьці часцей і часцей сню я, што з табою ўдваіхм едзем між дрэваў начных да сваякоў. 5. За старым, закінутым млынам, дзе зарослы заліў ракі, скачуць жоравы на лугавіне — танканогія шляхцюкі. 6. Спачывае зямля пад гусцеючымм ценемм, мірна нюхае горкі пах травяны, як араты, што звесіў рукі з каленяў і бяздумна сядзіць у канцы баразны. 7. Глянь, як свет забыты чакае святла і цеплыні, даўно забытых. 8. На той частцы, што яшчэ заставалася над вадою, спяшаліся дацвісці гусіныя лапкі і жоўты падбел. 9. Градабой быў такі, што цэлыя кавалкі лёду падалі на беднае жыта. 10. Я сумую па радзіме, па яе лугах і нівах, па трыпутніку, што гладзіў ногі збітыя мае.

Назавіце часткі сказаў, ускладненыя адасобленымі членамі.
Якія радкі пісьменніка здзівілі вас, якія — сугучныя вашаму настрою і адчуванням?
Ці даўно вы трымалі ў руках зборнік вершаў любімага паэта?