ТЭОРЫЯ ЛІТАРАТУРЫ. Мастацкія тропы

Пытанні

1. Назавіце вядомыя вам мастацкія тропы. Што новага вы пра іх даведаліся? 
2. Які сродак мастацкай выразнасці адпавядае наступнай характарыстыцы: «мастацкае азначэнне істотнай прыметы якога-небудзь прадмета або з’явы»? Прывядзіце прыклады гэтага тропа з вершаў М. Башлакова або з твораў любімага аўтара.
3. Лічыцца, што метафару лёгка перарабіць у параўнанне, а вось метанімія гэтага не дазваляе. Паспрабуйце ператварыць у параўнанні ўзоры метафары і метаніміі, змешчаныя ў гэтым раздзеле.
4. Прааналізуйце сістэму тропаў аднаго з вершаў М. Башлакова («Рэха даўніх гадоў», «Доні-донь», «Вясновае ўзрушанне» (твор «Музыка вясны»), «Дарогі Палесся», «Заркапад» — на выбар).