§ 51. Роля хіміі ў развіцці цывілізацыі

Пытанні, заданні, задачы

1. Прывядзіце па два прыклады выкарыстання простых рэчываў, аксідаў і асноў у паўсядзённым жыцці.

2. Назавіце прыклады кіслот і солей, якія ўваходзяць у састаў прадуктаў харчавання або выкарыстоўваюцца ў прыгатаванні ежы.

3. Па этыкетках на вопратцы прааналізуйце, з якіх валокнаў яна выраблена. Выпішыце назвы гэтых валокнаў і іх хімічныя формулы.

4. Запоўніце прыведзеную ніжэй табліцу назвамі рэчываў і матэрыялаў, з якімі вы пазнаёміліся ў курсе хіміі.

Базавыя хімікаты Хімічныя прадукты жыццезабеспячэння Спецыяльныя хімікаты Хімікаты бытавога прызначэння
       

5. Прывядзіце прыклады хімічных рэакцый, што выкарыстоўваюцца ў прамысловасці для атрымання металаў, з якімі вы пазнаёміліся, вывучаючы матэрыял раздзела VII.

6. Прывядзіце прыклады хімічных рэакцый атрымання азотнай і сернай кіслот у прамысловасці, з якімі вы пазнаёміліся, вывучаючы матэрыял раздзела VI.

7. На аснове матэрыялу, вывучанага ў раздзелах VI і VII, прапануйце неарганічныя рэчывы, прыдатныя для барацьбы з захворваннямі раслін.

8. Гіпс — адзін з найважнейшых будаўнічых матэрыялаў. Апрача ўжывання ў вырабе тынкоўкі, панэляў і перагародак, яго выкарыстоўваюць для атрымання злепкаў, дэкаратыўных элементаў. Разлічыце мінімальны аб’ём вады, які трэба дабавіць да парашку паўводнага сульфату кальцыю масай 1000 г для фарміравання двухводнага крышталегідрату і атрымання цвёрдага трывалага матэрыялу.

9. Для выдалення іржы перад афарбоўкай дэталяў аўтамабіля іх можна апрацаваць фосфарнай кіслатой. Для гэтага рэкамендуецца да 100 г 85%-най фосфарнай кіслаты дадаць 1 дм3 вады. Вызначце масавую долю  і малярную канцэнтрацыю H2PO4 у атрыманым растворы. Шчыльнасць раствору прыняць роўнай 1,04 г/см3.

10. Гомельскі хімічны завод выпускае комплексныя грануляваныя азотна-фосфарнакалійныя ўгнаенні розных марак. Адна з іх характарызуецца масавай доляй аманійнага азоту — 5 %, масавая доля агульных фасфатаў у пераліку на Р2О5 складае 16,5 %, масавая доля агульнага калію ў пераліку на K2O — 36 %.

Дапусцім, што вам неабходна прыгатаваць такое ўгнаенне шляхам змешвання трох кампанентаў: NH4H2PO4, (NH4)2HPO4, KCl.

Разлічыце, у якіх масавых суадносінах трэба змяшаць гэтыя кампаненты, каб атрымаць угнаенне з паказаным саставам пажыўных элементаў.

Павышаны ўзровень
§ 51.1