§ 50.1. Злучэнні хрому ў розных ступенях акіслення

Пытанні, заданні, задачы

1. Выкарыстоўваючы схему запаўнення электронамі атамных арбіталей хрому, растлумачце будову іонаў СrO subscript 4 superscript 2 minus end superscript і Сr subscript 2 straight O subscript 7 superscript 2 minus end superscript.

2. Металічны хром атрымліваюць з храміту FeCr2O4. Спачатку храміт акісляюць на паветры ў расплаве соды Na2CO3, што прыводзіць да ўтварэння храмату натрыю Na2CrО4. Хром дзеяннем сернай кіслаты пераводзяць у дыхрамат. Яго вылучаюць з раствору і аднаўляюць пры награванні вугляродам да аксіду Cr2O3. З гэтага аксіду хром аднаўляюць алюмініем. Складзіце хімічныя ўраўненні рэакцый, якія працякаюць на кожнай з названых стадый атрымання хрому.

3. Растлумачце прычыну пасівацыі металічнага хрому пры пакаёвай тэмпературы пад дзеяннем паветра або азотнай кіслаты. Чаму пасівацыю хрому можна ліквідаваць механічнай ачысткай паверхні?

4. Хром можна растварыць пасля яго сплаўлення з акісляльна-шчолачнай сумессю, якая складаецца з KNO3 і KOH. Прывядзіце ўраўненне адпаведнай хімічнай рэакцыі. Прыміце пад увагу, што пры гэтым утвараецца K2CrO4.

5. Чаму пры растварэнні металічнага хрому ў салянай або разбаўленай сернай кіслотах утвараюцца растворы рознай афарбоўкі ў залежнасці ад таго, праводзіцца рэакцыя ў кантакце з паветрам або ў асяроддзі азоту?

6. Расстаўце каэфіцыенты ва ўраўненнях хімічных рэакцый для ажыццяўлення наступных ператварэнняў:

CrCl3 + Cl2 + KOH → K2CrO4 + KCl + H2O;

K2Cr2O7 + KI + H2SO4 → I2 + Cr2(SO)4 + K2SO+ H2O.

7. Складзіце ўраўненні хімічных рэакцый для ажыццяўлення наступных ператварэнняў:

Cr2O3 → CrCl3 → Cr(OH)3 → Na3[Cr(OH)6] → CrCl3.

8. Тэхналагічны працэс храміравання прадугледжвае нанясенне хрому на паверхню металічных вырабаў метадам электролізу. Раствор электраліту рыхтуецца з аксіду хрому(VI) і раствору сернай кіслаты. Падумайце, якія працэсы павінны працякаць на электродах у гэтым выпадку. Прывядзіце ўраўненні электродных працэсаў.

9. Вызначце аб'ём хлору (н. у.), які вылучыцца пры ўзаемадзеянні 14,7 г дыхрамату калію з лішкам канцэнтраванай салянай кіслаты.

10. Рэакцыя раскладання дыхрамату амонію выкарыстоўваецца як дэманстрацыйны дослед, які называюць «хімічным вулканам». Схема гэтай рэакцыі выглядае наступным чынам:

(NH4)2Cr2О7 → Cr2О3 + N2 + Н2О.

Разлічыце аб’ём азоту, які вылучыцца пры раскладанні 125 г дыхрамату амонію.