Печатать книгуПечатать книгу

§ 50.1. Злучэнні хрому ў розных ступенях акіслення

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 11 клас
Книга: § 50.1. Злучэнні хрому ў розных ступенях акіслення
Напечатано:: Гость
Дата: Воскресенье, 5 Май 2024, 17:48

Паводле правілаў запаўнення атамных арбіталей атам хрому павінен мець электронную канфігурацыю 3d44s2. Аднак з прычыны ўстойлівасці d5-стану энергетычна больш выгадным аказваецца пераход аднаго электрона з 4s-падузроўню на 3d-падузровень. Таму электронная канфігурацыя атама хрому [Ar]3d54s1.

У адпаведнасці з гэтым для хрому ў злучэннях з іншымі элементамі дазволены ступені акіслення ад 0 да +6. З іх да ўстойлівых адносяцца +3 і +6, прычым ступень акіслення +3 самая ўстойлівая.

Пра ўстойлівасць менавіта гэтых ступеней акіслення сведчыць састаў прыродных злучэнняў хрому: хромавы жалязняк (хром) Fe Cr with plus 3 on top subscript 2 straight O subscript 4, кракаіт Pb Cr with plus 6 on top straight O subscript 4, хромавая вохра Cr with plus 3 on top subscript 2 straight O subscript 3. Яны з’яўляюцца крыніцамі прамысловага атрымання хрому.

Металічны хром атрымліваюць двума спосабамі: металатэрмічным аднаўленнем і электролізам.

Металатэрмічны спосаб заснаваны на аднаўленні Сr2О3 алюмініем або крэмніем:

Cr2O3 + 2Al not stretchy rightwards arrow with t on top Al2O3 + 2Cr + Q.

Хром — серабрыста-белы бліскучы метал з высокай тэмпературай плаўлення.

Пры нармальных умовах хром хімічна надзвычай устойлівы. Яго нізкая хімічная актыўнасць тлумачыцца ўтварэннем на паверхні масіўнага металу тонкай шчыльнай аксіднай плёнкі, якая перашкаджае дзеянню хімічных рэагентаў.

Актыўнасць хрому павышаецца пры награванні. Пры тэмпературы вышэйшай за 400 °С ён згарае ў кіслародзе з утварэннем Cr2O3.

Паколькі хром у радзе актыўнасці металаў размешчаны да вадароду, ён раствараецца ў разбаўленых растворах кіслот. Пры гэтым хром утварае солі, у якіх знаходзіцца ў ступені акіслення +3:

2Cr + 3H24(разб) = Cr2(SО4)3 + 3Н2↑.

У азотнай і канцэнтраванай сернай кіслотах хром пасівіруецца і раствараецца толькі пры награванні:

2Cr + 6H24(канц) not stretchy rightwards arrow with t on top Cr2(SО4)3 + 3SО2↑ + 6Н2О.

Гідраксід хрому(III) валодае амфатэрнымі ўласцівасцямі і раствараецца ў кіслотах з утварэннем солей хрому. У шчолачах утвараецца ізумрудна-зялёны раствор гексагідроксахрамату:

Cr left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 space plus stack space 3 NaOH space space space space equals space stack Na subscript 3 left square bracket Cr left parenthesis OH right parenthesis subscript 6 right square bracket. with гексагідроксахрамат space натрыю below with space below
space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space space

У найвышэйшай ступені акіслення (+6) хром утварае аксід CrO3, якому, як паказана вышэй, адпавядаюць дзве кіслаты — хромавая Н2CrO4 і дыхромавая H2Cr2O7. Яны існуюць толькі ў растворы.

У ступені акіслення +6 хром утварае два віды солей — храматы (з аніёнам CrO subscript 4 superscript 2 minus end superscript) і дыхраматы (з аніёнам Cr subscript 2 straight O subscript 7 superscript 2 minus end superscript). У кіслых растворах існуюць пераважна дыхраматы, якія афарбоўваюць растворы ў аранжавы колер, а ў шчолачных — храматы, якія афарбоўваюць растворы ў жоўты колер (мал. 118.1).

img
118.1. Дыхрамат (а) і храмат (б) калію

Злучэнні, у якіх хром знаходзіцца ў найніжэйшых ступенях акіслення, выступаюць у якасці адноўнікаў, у найвышэйшай — акісляльнікаў, у прамежкавых — як адноўнікаў, так і акісляльнікаў.

Прадукт аднаўлення злучэнняў хрому ў найвышэйшай ступені акіслення (+6) залежыць ад рН асяроддзя. У кіслым асяроддзі Cr(VI) аднаўляецца да ступені акіслення +3 з утварэннем солей:

4CrO3 + C2H5OH + 6H2SO4 = 2Cr2(SO4)3 + 2CO2 + 9H2O.

У нейтральным асяроддзі ўтвараецца Cr2O3:

4CrO3 + C2H5OH = 2Cr2O3 + 2CO2 + 3H2O.

Хром — d-элемент з электроннай канфігурацыяй валентнасці слоя 3d54s1. У форме простага рэчыва валодае металічнымі ўласцівасцямі і ўстойлівы да дзеяння акісляльнікаў.

Хром у сваіх злучэннях праяўляе розныя ступені акіслення, з якіх найбольш устойлівыя +3 і +6. У ступені акіслення +2 хром — моцны адноўнік, у ступені акіслення +6 — моцны акісляльнік.

З павелічэннем ступені акіслення ў аксідах і гідраксідах хрому кіслотныя ўласцівасці ўзмацняюцца, а асноўныя — слабеюць.

У ступені акіслення +6 хром утварае дзве кіслаты H2CrO4 і H2Cr2O7, якія існуюць толькі ў растворы. Ім адпавядаюць солі — храматы (з аніёнам CrO subscript 4 superscript 2 minus end superscript) і дыхраматы (з аніёнам Cr subscript 2 straight O subscript 7 superscript 2 minus end superscript), якія з’яўляюцца моцнымі акісляльнікамі.

Cr(OH)3 мае амфатэрны характар.

Пытанні, заданні, задачы

1. Выкарыстоўваючы схему запаўнення электронамі атамных арбіталей хрому, растлумачце будову іонаў СrO subscript 4 superscript 2 minus end superscript і Сr subscript 2 straight O subscript 7 superscript 2 minus end superscript.

2. Металічны хром атрымліваюць з храміту FeCr2O4. Спачатку храміт акісляюць на паветры ў расплаве соды Na2CO3, што прыводзіць да ўтварэння храмату натрыю Na2CrО4. Хром дзеяннем сернай кіслаты пераводзяць у дыхрамат. Яго вылучаюць з раствору і аднаўляюць пры награванні вугляродам да аксіду Cr2O3. З гэтага аксіду хром аднаўляюць алюмініем. Складзіце хімічныя ўраўненні рэакцый, якія працякаюць на кожнай з названых стадый атрымання хрому.

3. Растлумачце прычыну пасівацыі металічнага хрому пры пакаёвай тэмпературы пад дзеяннем паветра або азотнай кіслаты. Чаму пасівацыю хрому можна ліквідаваць механічнай ачысткай паверхні?

4. Хром можна растварыць пасля яго сплаўлення з акісляльна-шчолачнай сумессю, якая складаецца з KNO3 і KOH. Прывядзіце ўраўненне адпаведнай хімічнай рэакцыі. Прыміце пад увагу, што пры гэтым утвараецца K2CrO4.

5. Чаму пры растварэнні металічнага хрому ў салянай або разбаўленай сернай кіслотах утвараюцца растворы рознай афарбоўкі ў залежнасці ад таго, праводзіцца рэакцыя ў кантакце з паветрам або ў асяроддзі азоту?

6. Расстаўце каэфіцыенты ва ўраўненнях хімічных рэакцый для ажыццяўлення наступных ператварэнняў:

CrCl3 + Cl2 + KOH → K2CrO4 + KCl + H2O;

K2Cr2O7 + KI + H2SO4 → I2 + Cr2(SO)4 + K2SO+ H2O.

7. Складзіце ўраўненні хімічных рэакцый для ажыццяўлення наступных ператварэнняў:

Cr2O3 → CrCl3 → Cr(OH)3 → Na3[Cr(OH)6] → CrCl3.

8. Тэхналагічны працэс храміравання прадугледжвае нанясенне хрому на паверхню металічных вырабаў метадам электролізу. Раствор электраліту рыхтуецца з аксіду хрому(VI) і раствору сернай кіслаты. Падумайце, якія працэсы павінны працякаць на электродах у гэтым выпадку. Прывядзіце ўраўненні электродных працэсаў.

9. Вызначце аб'ём хлору (н. у.), які вылучыцца пры ўзаемадзеянні 14,7 г дыхрамату калію з лішкам канцэнтраванай салянай кіслаты.

10. Рэакцыя раскладання дыхрамату амонію выкарыстоўваецца як дэманстрацыйны дослед, які называюць «хімічным вулканам». Схема гэтай рэакцыі выглядае наступным чынам:

(NH4)2Cr2О7 → Cr2О3 + N2 + Н2О.

Разлічыце аб’ём азоту, які вылучыцца пры раскладанні 125 г дыхрамату амонію.

Самакантроль

1. Да прыродных злучэнняў хрому адносяцца:

  • а) FeCr2O4;
  • б) PbCrO4;
  • в) Cr2O3;
  • г) K2Cr2O7.

2. Асноўны прадукт гарэння хрому ў кіслародзе (пры тэмпературы вышэйшай за 400 °С):

  • а) CrO;
  • б) Cr2O3;
  • в) CrO3;
  • г) Cr(OH)2.

3. Амфатэрныя ўласцівасці праяўляюць злучэнні:

  • а) CrO;
  • б) Cr2O3;
  • в) CrO3;
  • г) Сr(ОН)3.

4. Кіслыя растворы солей хрому(VI):

  • а) утрымліваюць пераважна дыхрамат-іоны;
  • б) утрымліваюць пераважна Сr subscript 2 straight O subscript 7 superscript 2 minus end superscript;
  • в) пафарбаваны ў жоўты колер;
  • г) маюць аранжавую афарбоўку.

5. На солеўтварэнне і аднаўленне адпаведна, згодна з ураўненнем рэакцыі

K2Cr2O7 + 14HCl(канц) = 2KCl + 2CrCl3 + 3Cl2 + 7H2O,

затрачана хлоравадароднай кіслаты (моль):

  • а) 0 і 14;
  • б) 7 і 7;
  • в) 8 і 6;
  • г) 6 і 8.