§ 48. Алюміній і яго злучэнні

Алюміній — прадстаўнік р-элементаў, актыўны метал, аднаўляе вадарод з вады, металы з іх аксідаў.

Алюміній, яго аксід Al2О3 і гідраксід Al(ОН)3 рэагуюць як з кіслотамі, так і са шчолачамі, гэта значыць валодаюць амфатэрнымі ўласцівасцямі.