§ 46. Шчолачныя металы

Пытанні, заданні, задачы

1. Выкарыстоўваючы даныя табліцы 32, ахарактарызуйце фізічныя ўласцівасці шчолачных металаў. Параўнайце іх з іншымі вядомымі вам металамі. Якія заканамернасці ў змяненні іх уласцівасцей назіраюцца з павелічэннем парадкавага нумара элемента?

2. Як даказаць, што пры ўзаемадзеянні натрыю з вадой утвараецца шчолач?

3. Чым тлумачыцца патрэбнасць чалавека ў солях натрыю і калію? Для чаго іх выкарыстоўваюць у медыцыне?

4. Складзіце ўраўненні рэакцый літыю, натрыю, калію з кіслародам, з вадой.

5. Разлічыце масу хларыду натрыю, неабходную для падрыхтоўкі гіпертанічнага раствору аб’ёмам 1 дм3 (ω = 10 %, ρ = 1,071 г/см3).

6. Прывядзіце ўраўненні рэакцый узаемадзеяння KOH з кіслотамі, кіслотнымі аксідамі, растворамі солей.

7. Запішыце ўраўненні рэакцый атрымання натрыю і калію электролізам расплаву адпаведных солей.

8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

NaCl space space rightwards arrow with 1 on top space Na space rightwards arrow with 2 on top space Na subscript 2 straight O subscript 2 space rightwards arrow with 3 on top space Na subscript 2 straight O space rightwards arrow with 4 on top space NaOH space rightwards arrow with 5 on top space Na subscript 2 SiO subscript 3. space

9. Вызначце масу шчолачы і аб’ём хлору, што можна атрымаць пры электролізе раствору хларыду натрыю, які змяшчае соль масай 1 кг. Ператварэнню падвяргаецца 82 % солі ад зыходнай колькасці.

10. Дэкагідрат сульфату натрыю (глаўберава соль) Na2SO4 · 10Н2O ў прыродзе сустракаецца ў выглядзе мінералу мірабіліту, які выпадае з марской вады ў заліве-лагуне Кара-Багаз-Гол (Каспійскае мора) у халодны час года. Разлічыце масу глаўберавай солі, якая выпадзе з 10 кг насычанага пры 30 °С раствору гэтай солі, калі яго астудзіць да 0 °С. Растваральнасць Na2SO4 пры 30 °С складае 40,8 г на 100 г вады, а пры 0 °С — 5,0 г на 100 г вады.