Печатать книгуПечатать книгу

§ 46. Шчолачныя металы

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 11 клас
Книга: § 46. Шчолачныя металы
Напечатано:: Гость
Дата: Воскресенье, 5 Май 2024, 22:07

Шчолачнымі названы металы, якія ўтвараюць шчолачы — растваральныя ў вадзе асновы. Да іх адносяцца элементы IA-групы — літый Li, натрый Na, калій K, рубідый Rb, цэзій Cs і францый Fr.

Агульныя звесткі пра шчолачныя металы

Шчолачныя металы як хімічныя элементы аб’ядноўвае аднолькавая будова валентнага электроннага слоя атамаў, электронная канфігурацыя якога ў асноўным стане выяўляецца формулай ns1 (табл. 32). Шчолачныя металы валодаюць нізкай электраадмоўнасцю. Валентны электрон слаба звязаны з атамам з-за малой велічыні зарадаў, якія ўзаемадзейнічаюць, і вялікага памеру атама. Гэта вызначае высокую хімічную актыўнасць шчолачных металаў і яе ўзмацненне па групе зверху ўніз у сувязі з павелічэннем радыуса атамаў і паслабленнем узаемадзеяння валентных электронаў з ядром. Пры аддачы валентных электронаў атамы праяўляюць ступень акіслення +1 і ўтвараюць, як правіла, злучэнні з іонным тыпам хімічнай сувязі.

Табліца 32. Характарыстыкі атамаў і простых рэчываў шчолачных металаў

Элемент Li Na K Rb Cs
Электронная канфігурацыя [He]2s1 [Ne]3s1 [Ar]4s1 [Kr]5s1 [Xe]6s1
Радыус, нм 0,159 0,171 0,216 0,229 0,252
Электраадмоўнасць 1,0 0,9 0,8 0,8 0,7
Шчыльнасць, г/см3 0,53 0,97 0,86 1,53 1,87
Тэмпература плаўлення, °С 180,5 97,8 63,6 38,8 28,5

У табліцы 32 падсумаваны звесткі аб будове і ўласцівасцях атамаў шчолачных металаў, а таксама супастаўлены фізічныя ўласцівасці простых рэчываў. Прыведзеныя даныя паказваюць, што шчолачныя металы маюць невялікую шчыльнасць і нізкія тэмпературы плаўлення. Шчолачныя металы ўяўляюць сабой крышталічныя рэчывы з добрай электра- і цеплаправоднасцю.

У зямной кары самымі распаўсюджанымі са шчолачных металаў з’яўляюцца натрый і калій (па 2,4 %). Астатнія s-элементы IA-групы адносяцца да рэдкіх элементаў.

img
Мал. 109. Афарбоўка полымя ў прысутнасці злучэнняў шчолачных металаў

З прычыны высокай хімічнай актыўнасці шчолачныя металы знаходзяцца не ў свабодным стане, а ў выглядзе злучэнняў. Большая частка атамаў натрыю і калію ўваходзіць у састаў розных сілікатаў, у тым ліку і алюмасілікату — палявога шпату. У прамысловых маштабах здабываюць галіт, каменную соль (NaCl), сільвін (KCl), сільвініт (сумесь KCl і NaCl). Рэспубліка Беларусь валодае вялікімі запасамі гэтых солей. Да прыродных злучэнняў адносяцца таксама салетры — NaNO3, KNO3 і мірабіліт — Na2SO4 · 10H2O.

Распазнаць прысутнасць у рэчыве іонаў шчолачнага металу можна па характэрнай афарбоўцы полымя гарэлкі пры ўнясенні ў яго ўзору рэчыва на жалезным (плацінавым, ніхромавым) дроце (мал. 109, Дадатак 3).

Гэты эфект пакладзены ў аснову спектраскапічных метадаў якаснага і колькаснага вызначэння шчолачных металаў.

Атрымліваюць шчолачныя металы электролізам расплаваў іх солей, напрыклад:

2 NaCl subscript left parenthesis расплаў right parenthesis end subscript equals with ⚡ on top 2 Na plus Cl subscript 2 upwards arrow.

Хімічныя ўласцівасці шчолачных металаў

Шчолачныя металы ўзаемадзейнічаюць з многімі простымі рэчывамі неметаламі. Так, з галагенамі шчолачныя металы рэагуюць без награвання, з серай, вадародам і азотам — пры награванні, за выключэннем літыю, які ўзаемадзейнічае з азотам пры пакаёвай тэмпературы:

2 Na space plus space Cl subscript 2 space equals space 2 Na with plus 1 on top Cl with negative 1 on top semicolon space
2 Na space plus space straight S space equals with t on top space space Na with plus 1 on top subscript 2 straight S with negative 1 on top semicolon
2 Na space plus space straight Н subscript 2 space equals with t on top space 2 Na with plus 1 on top straight Н with negative 1 on top comma space
6 Li space plus space straight N subscript 2 space equals space 2 Li with plus 1 on top subscript 3 straight N with negative 3 on top.
img

Звярніце ўвагу, што гідрыды з’яўляюцца моцнымі адноўнікамі. Яны аднаўляюць вадарод з вады: NaH + H2O = NaOH + H2.

На паветры на паверхні шчолачных металаў утвараецца рад злучэнняў. Літый найменш актыўны. Калій можа загарэцца самаадвольна. Таму шчолачныя металы захоўваюць у добра закаркаваных слоіках пад слоем газы або ў запаяных ампулах.

Пры згаранні на паветры шчолачныя металы ўтвараюць злучэнні, у якіх утрыманне кіслароду павялічваецца ад Li да Cs:

  • • літый утварае аксід: 4Li + O2 = 2Li2O;
  • • натрый — пераксід Na2О2: 2Na + O2 = Na2O2;
  • • калій, рубідый, цэзій — надпераксіды KO2, RbO2, CsO2: K + O2 = KO2.

Аксід натрыю Na2O можна атрымаць толькі ўскосным шляхам, награваючы пераксід натрыю з металічным натрыем:

Na subscript 2 straight O subscript 2 space plus space 2 Na space equals with t on top space 2 Na subscript 2 straight O.

Шчолачныя металы пачынаюць рад актыўнасці і здольныя аднаўляць вадарод з вады з утварэннем шчолачы:

2Na + 2H2O = 2NaOH + H2↑.

Гэтая рэакцыя суправаджаецца моцным экзатэрмічным эфектам, і вадарод, які вылучаецца, можа загарэцца. Для найбольш актыўных шчолачных металаў такі працэс суправаджаецца выбухам, таму шчолачныя металы старанна ахоўваюць ад вады. Яшчэ больш энергічна гэтыя металы ўзаемадзейнічаюць з кіслотамі.

img

Шчолачныя металы рэагуюць таксама з феноламі і спіртамі:

2Na + 2C6H5OH = 2C6H5ONa + H2↑;
2Na + 2C2H5OH = 2C2H5ONa + H2↑.

Злучэнні шчолачных металаў

Злучэнні шчолачных металаў, як правіла, крышталічныя, добра растваральныя ў вадзе рэчывы, якія не маюць афарбоўкі.

Аксіды металаў IA-групы ўзаемадзейнічаюць з вадой, кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі, кіслотамі, што характэрна для тыповых асноўных аксідаў.

Аксіды шчолачных металаў раствараюцца ў вадзе з утварэннем гідраксідаў:

Na2O + Н2O = 2NaOH;

узаемадзейнічаюць з газападобнымі кіслотнымі аксідамі:

Na2O + CO2 = Na2CO3;
K2O + SO2 = K2SO3;

з цвёрдымі кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі пры награванні, а часам нават пры плаўленні сумесі кампанентаў:

Li subscript 2 straight O space plus space SiO subscript 2 space equals with t on top space Li subscript 2 SiO subscript 3 semicolon space
Na subscript 2 straight O space plus space Al subscript 2 straight O subscript 3 space equals with t on top space 2 NaAlO subscript 2 semicolon

з кіслотамі, утвараючы сярэднія або кіслыя солі ў залежнасці ад асноўнасці кіслаты і суадносін кампанентаў, напрыклад:

Li2O + H3PO4 = Li2HPO4 + H2O;
Li2O + 2H3PO4 = 2LiH2PO4 + H2O.

Аксіды шчолачных металаў могуць узаемадзейнічаць з кіслымі солямі:

Na2O + NaH2PO4 = Na3PO4 + H2O.
img

Na2О2 ўзаемадзейнічае з вадой, утвараючы пераксід вадароду:

2O2 + 2Н2O = 2NaOH + H2О2.

Пераксід вадароду можа раскладацца з утварэннем атамарнага кіслароду: H2О2 = H2О + O↑. Таму Na2О2 прымяняюць для адбельвання саломы, шоўку, воўны і іншых матэрыялаў. Эфект адбельвання абумоўлены ўздзеяннем атамарнага кіслароду.

Пераксід натрыю выкарыстоўваюць у процівагазах, пры падводных работах. Яго прымяненне ў гэтых выпадках заснавана на рэакцыі ўзаемадзеяння з дыаксідам вугляроду:

Na2O2 + CO2 → Na2CO3 + O2.

Вуглякіслы газ, які выдыхаецца лёгкімі, паглынаецца з адначасовым вылучэннем газападобнага кіслароду. Апошні зноў можа служыць для дыхання.

Гідраксіды шчолачных металаў — крышталічныя рэчывы, якія плавяцца без раскладання. Усе гідраксіды моцна паглынаюць вільгаць з паветра і могуць выкарыстоўвацца як асушальнікі. Яны добра растваральныя ў вадзе і дысацыіруюць у ёй цалкам:

NaOH → Na+ + OH.

Тыповыя хімічныя ўласцівасці шчолачаў вы сістэматызавалі пры вывучэнні матэрыялу § 27, табліцы 18, разглядаючы іх у святле тэорыі электралітычнай дысацыяцыі. Нагадаем, што шчолачы ўступаюць у рэакцыі з кіслотамі, солямі, кіслотнымі і амфатэрнымі аксідамі, амфатэрнымі гідраксідамі. NaOH і KОН у прамысловасці атрымліваюць электролізам водных раствораў хларыдаў:

2 NaCl plus 2 straight Н subscript 2 straight О equals with ⚡ on top 2 NaОН plus straight H subscript 2 upwards arrow plus Cl subscript 2 upwards arrow.

Солі шчолачных металаў за невялікім выключэннем добра раствараюцца ў вадзе і з’яўляюцца моцнымі электралітамі.

Солі шчолачных металаў рэагуюць з кіслотамі, солямі іншых металаў толькі ў выпадку выпадзення прадукту ў асадак, утварэння маладысацыіраванага або газападобнага рэчыва. Прыклады рэакцый прыведзены раней у табліцах 17, 19. Вам ужо вядома, што солі галагенавадародных кіслот рэагуюць у растворах з галагенамі (§ 30).

Біялагічная роля і прымяненне злучэнняў шчолачных металаў

Іоны натрыю і калію адыгрываюць важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма чалавека і жывёл. У арганізме дарослага чалавека ўтрыманне натрыю складае каля 150 г, а калію — каля 250 г. Іоны натрыю ўплываюць на электралітычны баланс клетак арганізма, удзельнічаюць у транспарце праз мембраны клетак амінакіслот, цукроў, неарганічных і арганічных аніёнаў, ва ўтварэнні страўнікавага соку. Іоны калію вызначаюць узбуджальнасць і праводнасць сардэчнай мышцы, удзельнічаюць у працэсах перадачы нервовых імпульсаў. Літый здольны рэгуляваць актыўнасць ферментаў.

Іоны калію неабходныя для жыцця раслін. Яны знаходзяцца ў асноўным у клетачным соку, дапамагаюць сінтэзу бялкоў і цукроў, назапашванню вугляводаў, нармалізуюць працэс фотасінтэзу, спрыяюць павышэнню механічнай трываласці тканак, устойлівасці да некаторых захворванняў.

Злучэнні шчолачных металаў знайшлі прымяненне ў разнастайных галінах прамысловасці. Да прыкладу, сілікаты літыю неабходны для вырабу трывалай керамікі. Cплаў літыю (7Li) з натрыем служыць эфектыўным цепланасіцелем у ядзерных рэактарах. Літый выкарыстоўваюць у металургіі лёгкіх сплаваў, у вытворчасці акумулятарных батарэй.

img

Нобелеўскую прэмію па хіміі за 2019 год атрымалі Джон Гудэнаф, Стэнлі Уітынгем і Акіра Ёсіно за распрацоўку літый-іонных батарэй. Літый-іонныя батарэі значна лягчэйшыя і кампактныя, чым больш раннія тыпы акумулятараў. Яны выкарыстоўваюцца ў мабільных тэлефонах, ноўтбуках, кардыёстымулятарах, электрамабілях.

З хларыду натрыю атрымліваюць гідраксід натрыю, пераксід натрыю, хлор, кальцыніраваную соду Na2CO3 і пітную соду NaHCO3 (харчовая дабаўка Е500).

Сульфат натрыю выкарыстоўваюць у шкляной і гарбарнай прамысловасці, вытворчасці мыйных сродкаў і медыцынскіх прэпаратаў.

Сілікат натрыю Na2SiO3 атрымліваюць сплаўленнем NaOH або соды з крэменезёмам:

2 NaOH space plus space SiO subscript 2 space equals with t on top space Na subscript 2 SiO subscript 3 space plus space straight Н subscript 2 straight O semicolon space
Na subscript 2 CO subscript 3 space plus space SiO subscript 2 space equals with t on top space Na subscript 2 SiO subscript 3 space plus space CO subscript 2.

Ён неабходны для вырабу гарачатрывалага, кіслота- і гідраўстойлівага бетону, вогнетрывалых фарбаў, клеяў, супрацьпажарных пакрыццяў па дрэве (антыпірэнаў), для ўмацавання слабых грунтоў, у вытворчасці электродаў, для ачысткі расліннага і машыннага алеяў.

Гідраксіды натрыю і калію выкарыстоўваюцца для прыгатавання электралітаў шчолачных акумулятараў, а таксама ў вытворчасці мыла, фарбаў, цэлюлозы.

Солі калію KCl, KNO3, K2CO3 — важныя мінеральныя ўгнаенні.

Шчолачныя металы — s-элементы IA-групы з агульнай электроннай канфігурацыяй валентных электронаў слоя атама ns1, за выключэннем вадароду.

Утвараюць злучэнні з іонным тыпам хімічнай сувязі, у якіх праяўляюць ступень акіслення толькі +1.

Валодаюць самай нізкай электраадмоўнасцю і таму самай высокай хімічнай актыўнасцю. Энергічна ўзаемадзейнічаюць з вадой з вылучэннем вадароду і шчолачаў.

Аксіды і гідраксіды валодаюць асноўнымі ўласцівасцямі.

Солі, як правіла, не афарбаваныя і добра растваральныя ў вадзе.

Металы атрымліваюць з прыродных злучэнняў метадам электролізу расплаву солей або гідраксідаў.

Пытанні, заданні, задачы

1. Выкарыстоўваючы даныя табліцы 32, ахарактарызуйце фізічныя ўласцівасці шчолачных металаў. Параўнайце іх з іншымі вядомымі вам металамі. Якія заканамернасці ў змяненні іх уласцівасцей назіраюцца з павелічэннем парадкавага нумара элемента?

2. Як даказаць, што пры ўзаемадзеянні натрыю з вадой утвараецца шчолач?

3. Чым тлумачыцца патрэбнасць чалавека ў солях натрыю і калію? Для чаго іх выкарыстоўваюць у медыцыне?

4. Складзіце ўраўненні рэакцый літыю, натрыю, калію з кіслародам, з вадой.

5. Разлічыце масу хларыду натрыю, неабходную для падрыхтоўкі гіпертанічнага раствору аб’ёмам 1 дм3 (ω = 10 %, ρ = 1,071 г/см3).

6. Прывядзіце ўраўненні рэакцый узаемадзеяння KOH з кіслотамі, кіслотнымі аксідамі, растворамі солей.

7. Запішыце ўраўненні рэакцый атрымання натрыю і калію электролізам расплаву адпаведных солей.

8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

NaCl space space rightwards arrow with 1 on top space Na space rightwards arrow with 2 on top space Na subscript 2 straight O subscript 2 space rightwards arrow with 3 on top space Na subscript 2 straight O space rightwards arrow with 4 on top space NaOH space rightwards arrow with 5 on top space Na subscript 2 SiO subscript 3. space

9. Вызначце масу шчолачы і аб’ём хлору, што можна атрымаць пры электролізе раствору хларыду натрыю, які змяшчае соль масай 1 кг. Ператварэнню падвяргаецца 82 % солі ад зыходнай колькасці.

10. Дэкагідрат сульфату натрыю (глаўберава соль) Na2SO4 · 10Н2O ў прыродзе сустракаецца ў выглядзе мінералу мірабіліту, які выпадае з марской вады ў заліве-лагуне Кара-Багаз-Гол (Каспійскае мора) у халодны час года. Разлічыце масу глаўберавай солі, якая выпадзе з 10 кг насычанага пры 30 °С раствору гэтай солі, калі яго астудзіць да 0 °С. Растваральнасць Na2SO4 пры 30 °С складае 40,8 г на 100 г вады, а пры 0 °С — 5,0 г на 100 г вады.

Павышаны ўзровень

*Самакантроль

1. Цвёрдымі рэчывамі з’яўляюцца:

  • а) K;
  • б) NaH;
  • в) LiOH;
  • г) KNO3.

2. Формулы мінералаў галіту і мірабіліту адпаведна:

  • а) KCl і NaCl;
  • б) KNO3 і NaNO3;
  • в) KСl і Na2SO4;
  • г) NaСl і Na2SO4 ∙ 10H2O.

3. Шчолачны метал можна атрымаць у выніку ператварэння:

  • а) KСl(расплаў) not stretchy rightwards arrow with Эл. space ток on top;
  • б) NaCl(р-р) not stretchy rightwards arrow with Эл. space ток on top;
  • в) NaСl(р-р) + K not stretchy rightwards arrow with blank on top;
  • г) Na2SO4(р-р) not stretchy rightwards arrow with Эл. space ток on top.

4. У рэакцыі натрыю з кіслародам пераважна ўтвараюцца:

  • а) NaOH;
  • б) Na2O;
  • в) Na2O2;
  • г) NaH.

5. У адкрытым сасудзе на паветры знаходзіцца кавалачак літыю. На яго паверхні могуць утварыцца:

  • а) Li2O;
  • б) LiOH;
  • в) Li3N;
  • г) Li3PO4.