§ 45.1. Атрыманне металаў электролізам водных раствораў солей

Самакантроль

1. Пры электролізе водных раствораў солей аднаўляюцца іоны:

  • а) Li+;
  • б) Mg2+;
  • в) Ni2+;
  • г) Au3+.

2. Пры электролізе водных раствораў солей не аднаўляюцца іоны:

  • а) K+;
  • б) Са2+;
  • в) Cu2+;
  • г) Ag+.

3. Прадуктамі электролізу воднага раствору калійнай солі з’яўляюцца:

  • а) K;
  • б) NaOH;
  • в) KОН;
  • г) Н2.

4. На катодзе могуць працякаць працэсы:

  • а) 2Н2О + 2e = Н2↑ + 2ОН;
  • б) 2Н2О – 4e = О2↑ + 4Н+;
  • в) 2Н+ + 2e = Н2↑;
  • г) Ni2+ + 2e = Ni0.

5. Пры электролізе воднага раствору хларыду натрыю вылучыўся вадарод аб’ёмам 2,24 дм3 (н. у.). Лік электронаў, аддадзеных пры гэтым іонамі хлору, роўны:

  • а) 6,02 ∙ 1023;
  • б) 3,01 ∙ 1023;
  • в) 1,20 ∙ 1023;
  • г) 1,02 ∙ 1023.