§ 45.1. Атрыманне металаў электролізам водных раствораў солей

Пры электролізе водных раствораў солей на катодзе аднаўляюцца катыёны металаў, размешчаных у радзе актыўнасці пасля вадароду.

На катодзе не аднаўляюцца катыёны металаў IA- і IIA-груп, размешчаныя ў пачатку раду актыўнасці, а таксама алюміній, замест іх аднаўляецца вадарод з малекул вады.

На катодзе адначасова з вадародам з вады аднаўляюцца катыёны металаў, размешчаных у радзе актыўнасці паміж алюмініем і вадародам.

На анодзе ў растворах солей бескіслародных кіслот акісляюцца аніёны (акрамя фтарыд-іонаў).

На анодзе ў растворах солей кіслародзмяшчальных кіслот з максімальнай ступенню акіслення неметалу (SO subscript 4 superscript 2 minus end superscript, NO subscript 3 superscript minus) акісляюцца малекулы вады з вылучэннем кіслароду.