§ 41. Элементы IVA-групы. Вуглярод і крэмній

Аксід крэмнію(IV)

Аксід крэмнію(IV) — рэчыва немалекулярнай будовы, у яго крышталях кожны атам крэмнію акружаны чатырма атамамі кіслароду (мал. 99). Ён мае даволі высокую цвёрдасць; шырока распаўсюджана ў прыродзе (табл. 26, Дадатак 2).

img
Мал. 99. Аксід крэмнію(IV): а — структурная адзінка, б — кварцавы пясок, в — крышталі кварцу

Хімічныя ўласцівасці. Аксід крэмнію(IV) як кіслотны аксід рэагуе са шчолачамі і асноўнымі аксідамі:

SiO subscript 2 plus 2 KOH equals with t on top straight K subscript 2 SiO subscript 3 plus straight H subscript 2 straight O semicolon
SiO subscript 2 plus СaO equals with t on top СaSiO subscript 3.

З вадой аксід крэмнію(IV) не рэагуе.

Маючы найвышэйшую ступень акіслення, крэмній у складзе аксіду можа праяўляць акісляльныя ўласцівасці. Так, працэс аднаўлення крэмнію(IV) вугляродам выкарыстоўваюць для атрымання тэхнічнага крэмнію ў вытворчасці паўправадніковых матэрыялаў:

Si with plus 4 on top straight O subscript 2 plus straight C with 0 on top equals with t on top Si with 0 on top plus straight C with plus 4 on top straight O subscript 2.

Адзін са значных напрамкаў прымянення аксіду крэмнію(IV) — атрыманне шкла спяканнем пяску SiО2, соды Na23 і вапняку СаСО3:

Na subscript 2 CО subscript 3 plus СаСО subscript 3 plus 6 SiO subscript 2 equals with t on top Na subscript 2 straight О times СаО times 6 SiО subscript 2 plus 2 СО subscript 2 not stretchy upwards arrow.