§ 39. Кіслародзмяшчальныя злучэнні фосфару

*Самакантроль

1. Аксід фосфару P2O5 з’яўляецца:

  • а) солеўтваральным;
  • б) адноўнікам;
  • в) вадкім пры н. у.;
  • г) кіслотным.

2. Для фосфарнай кіслаты справядлівыя сцвярджэнні:

  • а) моцная двухасноўная кіслата;
  • б) у водных растворах — слабы электраліт;
  • в) утварае тры віды солей — фасфаты, гідра- і дыгідрафасфаты;
  • г) H3PO4 адпавядае аксіду фосфару(III).

3. Асадак жоўтага колеру з нітратам серабра(I) утвараюць растворы:

  • a) Nа3РO4;
  • б) K3PO4;
  • в) KI;
  • г) NaNO3.

4. Правільна складзеныя формулы солей фосфарнай кіслаты:

  • а) Nа2РO4;
  • б) (NH4)2НРO4;
  • в) Zn2(РO4)3;
  • г) Al(Н2РO4)3.

5. Пры мольных суадносінах аміяку і аксіду фосфару(V) 2 : 1 у водным растворы ўтвараецца:

  • а) фасфат амонію;
  • б) нітрат фосфару;
  • в) гідрафасфат амонію;
  • г) дыгідрафасфат амонію.