§ 39. Кіслародзмяшчальныя злучэнні фосфару

Пытанні, заданні, задачы

1. Назавіце класы рэчываў, з якімі ўзаемадзейнічае:

  • а) аксід фосфару(V);
  • б) фосфарная кіслата.

2. Складзіце формулы:

  • а) дыгідрафасфату калію; дыгідрафасфату кальцыю; гідрафасфату магнію; фасфату жалеза(III);
  • б) дыгідрафасфату магнію; гідрафасфату жалеза(III); гідра фасфату цынку; фасфату натрыю.

Запішыце ўраўненні іх электралітычнай дысацыяцыі, улічваючы адшчапленне толькі іонаў металу.

3. Запішыце тры ўраўненні паслядоўных рэакцый, якія адбываюцца пры дадаванні раствору:

  • а) гідраксіду калію да раствору фосфарнай кіслаты;
  • б) фосфарнай кіслаты да раствору гідраксіду натрыю.

Назавіце ўтвораныя солі.

4. Складзіце ўраўненні рэакцый з улікам названых каэфіцыентаў:

  • а) 3 NaOH plus straight H subscript 3 PO subscript 4 rightwards arrow semicolon number space number space number space 2 NH subscript 3 plus straight H subscript 3 PO subscript 4 rightwards arrow semicolon number space number space number space 2 LiOH plus straight H subscript 3 PO subscript 4 rightwards arrow;
  • б) 4 КОН plus straight Р subscript 2 straight О subscript 5 rightwards arrow semicolon number space number space number space 6 КОН plus straight Р subscript 2 straight О subscript 5 rightwards arrow semicolon number space number space number space 3 Са left parenthesis ОН right parenthesis subscript 2 plus straight Р subscript 2 straight О subscript 5 rightwards arrow..

5. Вызначце колькасць цеплаты, якая вылучаецца пры згаранні фосфару масай 1 кг паводле тэрмахімічнага ўраўнення рэакцыі:

(г) + 5О2(г) = 2Р2О5(цв) + 3010 кДж.

6. Ці можна ў якасці асушальніку газападобнага аміяку ўжываць P2O5? Адказ аргументуйце.

7. У трох пранумараваных прабірках знаходзяцца растворы нітрату калію, фасфату калію, хларыду натрыю. Прапануйце план распазнання рэчываў. Патлумачце ўраўненнямі рэакцый у малекулярнай і іоннай формах.

8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

  • а) straight Р not stretchy rightwards arrow with 1 on top straight P subscript 2 straight O subscript 5 not stretchy rightwards arrow with 2 on top straight H subscript 3 PO subscript 4 not stretchy rightwards arrow with 3 on top left parenthesis NH subscript 4 right parenthesis subscript 2 НРO subscript 4 not stretchy rightwards arrow with 4 on top NH subscript 3;
  • б) straight H subscript 3 PO subscript 4 not stretchy rightwards arrow with 1 on top NH subscript 4 straight H subscript 2 PO subscript 4 not stretchy rightwards arrow with 2 on top left parenthesis NH subscript 4 right parenthesis subscript 2 НРO subscript 4 not stretchy rightwards arrow with 3 on top Nа subscript 3 РO subscript 4 not stretchy rightwards arrow with 4 on top Ag subscript 3 PO subscript 4.

9. Неабходна прыгатаваць раствор фосфарнай кіслаты масай 500 г з масавай доляй рэчыва 5 %. Разлічыце масы неабходных для гэтай мэты аксіду фосфару(V) і вады.

10. Разлічыце аб’ём паветра (н. у.), неабходны для спальвання фосфару масай 1 кг. Чаму роўная маса фосфарнай кіслаты, якая ўтвараецца пры растварэнні атрыманага аксіду фосфару(V)?