§ 39. Кіслародзмяшчальныя злучэнні фосфару
Аксід фосфару(V) — кіслотны аксід.
Фосфарная кіслата, у адрозненне ад азотнай, з’яўляецца пры н. у. цвёрдым рэчывам, адносіцца да слабых кіслот і акісляльныя ўласцівасці выяўляе толькі за кошт атамаў вадароду.
Солі фосфарнай кіслаты — фасфаты, гідрафасфаты і дыгідрафасфаты — знаходзяць шырокае ўжыванне ў якасці ўгнаенняў.