§ 39. Кіслародзмяшчальныя злучэнні фосфару

Аксід фосфару(V) — кіслотны аксід.

Фосфарная кіслата, у адрозненне ад азотнай, з’яўляецца пры н. у. цвёрдым рэчывам, адносіцца да слабых кіслот і акісляльныя ўласцівасці выяўляе толькі за кошт атамаў вадароду.

Солі фосфарнай кіслаты — фасфаты, гідрафасфаты і дыгідрафасфаты — знаходзяць шырокае ўжыванне ў якасці ўгнаенняў.