§ 38. Азотная кіслата

Пытанні, заданні, задачы

1. Выпішыце з тэксту параграфа восем формул нітратаў.

2. Пералічыце найважнейшыя фізічныя ўласцівасці азотнай кіслаты.

3. Укажыце афарбоўку раствору азотнай кіслаты пры дадаванні:

  • а) лакмусу;
  • б) метыларанжу.

4. Складзіце формулы нітратаў магнію, літыю, жалеза(III), барыю.

5. Прааналізуйце магчымасць працякання рэакцый у растворы паміж азотнай кіслатой і солямі: хларыд калію, карбанат калію, сульфід натрыю, сульфат натрыю.

6. Складзіце ўраўненні рэакцый у малекулярнай і іоннай формах паміж азотнай кіслатой і рэчывамі, формулы якіх: Fe2O3, Са(ОН)2, МgСО3.

7. Разлічыце масу солі, якую можна атрымаць у выніку ўзаемадзеяння медзі і раствору масай 50 г з масавай доляй азотнай кіслаты 60 % (кіслата канцэнтраваная).

8. Метадам электроннага балансу расстаўце каэфіцыенты ва ўраўненнях рэакцый з удзелам азотнай кіслаты:

  • S + HNO3(канц) = H2SO4 + NO2↑ + H2O;
  • Mg + HNO3(канц) = Mg(NO3)2 + N2 + H2O.

9. Запішыце ўраўненні рэакцый згодна са схемай:

  • а) NO subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 1 on top HNO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 2 on top NH subscript 4 NO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with KOH on top straight Х not stretchy rightwards arrow with straight O subscript 2 divided by Pt on top horizontal ellipsis;
  • б) Cu not stretchy rightwards arrow with 1 on top NO subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 2 on top HNO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with CaCO subscript 3 on top straight Х not stretchy rightwards arrow with KOH on top space horizontal ellipsis.

10. Які мінімальны аб’ём раствору азотнай кіслаты з масавай доляй 80 % і шчыльнасцю 1,45 г/см3 неабходны для растварэння серабра масай 4,32 г? Рэакцыя працякае паводле схемы:

Ag + HNO3 → AgNO3 + NO2↑ + H2O.