Печатать книгуПечатать книгу

§ 38. Азотная кіслата

Сайт: Профильное обучение
Курс: Хімія. 11 клас
Книга: § 38. Азотная кіслата
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 11 Август 2025, 14:30
img
Мал. 95. Маштабная мадэль малекулы азотнай кіслаты

Азот утварае некалькі кіслот, найважнейшай з якіх з’яўляецца азотная кіслата HNO3. Ёй адпавядае аксід з атамамі азоту ў ступені акіслення +5: stack space straight N with plus 5 on top subscript 2 straight O subscript 5.

У малекуле кіслаты атам азоту ўтварае чатыры кавалентныя сувязі: тры з іх — па абменным механізме, а адну — па донарна-акцэптарным (гл. с. 86).

У адпаведнасці з гэтым структурная формула малекулы азотнай кіслаты мае выгляд:

img або img

Пры гэтым атам азоту мае валентнасць IV, а ступень акіслення +5. Маштабная мадэль малекулы паказана на малюнку 95.

Атрыманне

У аснове прамысловага атрымання азотнай кіслаты ляжаць рэакцыі паслядоўнага акіслення аміяку, якія можна паказаць схемай:

stack space straight N with negative 3 on top straight H subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 1 on top straight N with plus 2 on top straight O not stretchy rightwards arrow with 2 on top straight N with plus 4 on top straight O subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 3 on top HN with plus 5 on top straight O subscript 3

і адлюстраваць ураўненнямі рэакцый:

1) каталітычнае акісленне аміяку:

stack 4 straight N with negative 3 on top straight H subscript 3 plus 5 straight O subscript 2 equals with Pt on top stack 4 straight N with plus 2 on top straight О plus 6 straight H subscript 2 straight O;

2) самаадвольнае акісленне аксіду азоту(II):

stack 2 straight N with plus 2 on top straight О plus straight O subscript 2 rightwards arrow over leftwards arrow stack 2 straight N with plus 4 on top straight О subscript 2;

3) паглынанне аксіду азоту(IV) вадой у прысутнасці кіслароду:

stack 4 straight N with plus 4 on top straight О subscript 2 plus straight O subscript 2 plus 2 straight H subscript 2 straight O rightwards arrow over leftwards arrow 4 HN with plus 5 on top straight O subscript 3,

а таксама

3 NO subscript 2 plus straight H subscript 2 straight O equals 2 HNO subscript 3 plus NO not stretchy upwards arrow.

У лабараторыі азотную кіслату можна атрымаць узаемадзеяннем цвёрдай солі (салетры — нітрату натрыю або калію) з канцэнтраванай сернай кіслатой:

NaNO subscript 3 left parenthesis цв right parenthesis end subscript plus straight H 2 SO subscript 4 left parenthesis канц right parenthesis end subscript equals with t on top HNO subscript 3 not stretchy upwards arrow plus NaHSO subscript 4.

Гэты спосаб прапанаваў яшчэ ў XVII стагоддзі нямецкі хімік і аптэкар Рудольф Глаўбер, а атрыманую кіслату назваў «спірытус нітры» — «дух салетры».

Фізічныя ўласцівасці

Азотная кіслата ў інтэрвале тэмператур ад –41,6 да 82,6 °С з’яўляецца вадкасцю. Пах рэзкі, задушлівы. Шчыльнасць — 1,51 г/см3 (меншая, чым у сернай, але вышэйшая, чым у салянай кіслаты). Змешваецца з вадой у любых суадносінах (неабмежаваная растваральнасць). Пры захоўванні можа быць злёгку афарбаваная ў буры колер з прычыны раскладання з утварэннем бурага газу NO2:

4HNO3 = 4NO2↑ + 2H2O + O2↑.

Хімічныя ўласцівасці

HNO3 — моцная аднаасноўная кіслата, праяўляе агульныя ўласцівасці кіслот, абумоўленыя іонам вадароду, а акісляльныя ўласцівасці — за кошт атама азоту ў досыць высокай ступені акіслення +5.

I. Агульныя хімічныя ўласцівасці. Да агульных хімічных уласцівасцей азотнай кіслаты адносяцца яе дзеянне на індыкатары і ўтварэнне солей. Змена афарбоўкі індыкатараў адбываецца за кошт іонаў вадароду Н+, што ўтвараюцца пры дысацыяцыі кіслаты:

HNO subscript 3 rightwards arrow straight H to the power of plus plus NO subscript 3 superscript minus.

Солі (нітраты) утвараюцца пры ўзаемадзеянні з асноўнымі і амфатэрнымі аксідамі (1), гідраксідамі металаў (2), іншымі солямі (3):

1 stack МgO plus 2 bold H NO subscript 3 with аксід space асноўны below equals Mg left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 2 plus straight H subscript 2 straight O MgO plus 2 bold H to the power of bold plus equals Mg to the power of 2 plus end exponent plus straight H subscript 2 straight O
stack ZnO plus 2 bold H NO subscript 3 with аксід space амфатэрны below equals Zn left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 2 plus straight H subscript 2 straight O ZnO plus 2 bold H to the power of bold plus equals Zn to the power of 2 plus end exponent plus straight H subscript 2 straight O
2 stack КOH plus bold H NO subscript 3 equals КNO subscript 3 with аснова space left parenthesis шчолач right parenthesis below plus straight H subscript 2 straight O bold H to the power of bold plus plus OH to the power of – equals straight H subscript 2 straight O
stack Al left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 plus 3 bold H NO subscript 3 equals with гідраксід space амфатэрны below Al left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 3 plus 3 straight H subscript 2 straight O Al left parenthesis OH right parenthesis subscript 3 plus 3 bold H to the power of bold plus equals Al to the power of 3 plus end exponent plus 3 straight H subscript 2 straight O
3 stack Na subscript 2 CO subscript 3 with соль below plus 2 bold H NO subscript 3 equals 2 NaNO subscript 3 plus straight H subscript 2 straight O plus CO subscript 2 not stretchy upwards arrow 2 bold H to the power of bold plus plus CO subscript 3 superscript 2 minus end superscript equals CO subscript 2 not stretchy upwards arrow plus straight H subscript 2 straight O

II. Акісляльныя ўласцівасці азотнай кіслаты. Гэтыя ўласцівасці HNO3 праяўляе ў рэакцыях з металамі, неметаламі, арганічнымі рэчывамі.

Яна акісляе металы, размешчаныя ў радзе актыўнасці як да вадароду, так і пасля вадароду, акрамя золата і плаціны. Так, пры ўзаемадзеянні канцэнтраванай азотнай кіслаты з меддзю і іншымі малаактыўны металамі (Ag, Hg і інш.) прадуктам аднаўлення з’яўляецца аксід азоту(IV) — буры газ:

Cu plus 4 HN with plus 5 on top straight O subscript 3 left parenthesis канц right parenthesis end subscript equals Cu left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 2 plus stack 2 straight N with plus 4 on top straight O subscript 2 not stretchy upwards arrow plus 2 straight H subscript 2 straight O,

а ў разбаўленай азотнай кіслаце — аксід азоту(II):

3 Cu plus 8 HN with plus 5 on top straight O subscript 3 left parenthesis разб right parenthesis end subscript equals 3 Cu left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 2 plus stack 2 straight N with plus 2 on top straight O not stretchy upwards arrow plus 4 straight H subscript 2 straight O.

Састаў утвораных прадуктаў залежыць як ад канцэнтрацыі азотнай кіслаты, так і ад актыўнасці металу. Пры гэтым чым ніжэйшая канцэнтрацыя азотнай кіслаты і вышэйшая актыўнасць металу, тым мацней аднаўляецца азот.

З больш актыўнымі металамі прадуктамі аднаўлення могуць быць N2O, NO, NO2, N2, NH4NO3. У агульным выглядзе ўзаемадзеянне азотнай кіслаты з металамі можна паказаць схемай:

Як правіла, у рэакцыі ўтвараецца сумесь прадуктаў аднаўлення з перавагай асобных з іх.

Успомнім таксама (9-ы кл.), што канцэнтраваная азотная кіслата пры нізкіх тэмпературах не ўзаемадзейнічае з жалезам, хромам, алюмініем, кобальтам — пасівіруе іх. Акрамя металаў, азотная кіслата акісляе многія неметалы (C, S, P). Арганічныя рэчывы ў канцэнтраванай кіслаце могуць запальвацца (аміны, шкіпінар).

Прымяненне азотнай кіслаты

Азотную кіслату выкарыстоўваюць для атрымання нітратаў, напрыклад:

stack NН subscript 3 plus HNO subscript 3 equals NН subscript 4 NO subscript 3. number space number space number space number space number space number space number space number space number space number space with нітрат space амонію space long dash space угнаенне below

Яе шырока ўжываюць у арганічным сінтэзе.

img

Нітраваннем вуглевадародаў атрымліваюць нітразлучэнні (нітрабензол — зыходнае рэчыва для сінтэзу аніліну і фарбавальнікаў на яго аснове):

stack straight С subscript 6 straight Н subscript 6 with бензол below plus HNO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with straight H subscript 2 SO subscript 4 on top stack straight С subscript 6 straight Н subscript 5 NO subscript 2 plus straight H subscript 2 with нітрабензол below straight O.

Пры ўзаемадзеянні з арганічнымі рэчывамі, якія змяшчаюць ОН-групы (гліцэрына, цэлюлоза), атрымліваюць нітраэфіры:

img

Нітрагліцэрыну (нітраэфір) выкарыстоўваюць у медыцыне і для атрымання шэрага гатункаў бяздымнага пораху.

Нітраты

Солі азотнай кіслаты ўсе без выключэння добра растваральныя ў вадзе. Найважнейшая хімічная ўласцівасць нітратаў — іх здольнасць раскладацца пры награванні з утварэннем кіслароду. Састаў утвораных прадуктаў залежыць ад актыўнасці металу.

1. Нітраты шчолачных і шчолачназямельных металаў утвараюць нітрыт і кісларод:

2 KNO subscript 3 stack equals with t on top 2 KNO subscript 2 with нітрыт space калію below plus straight O subscript 2 not stretchy upwards arrow.

2. Нітраты металаў, размешчаных у радзе актыўнасці ад магнію да медзі, раскладаюцца з утварэннем аксіду металу, аксіду азоту(IV) і кіслароду:

2 Zn left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 2 stack equals with t on top 2 ZnO plus 4 NO subscript 2 not stretchy upwards arrow plus straight O subscript 2 not stretchy upwards arrow.

3. Нітраты металаў, размешчаных у радзе актыўнасці пасля медзі, пры раскладанні ўтвараюць метал, аксід азоту(IV) і кісларод:

Нg left parenthesis NO subscript 3 right parenthesis subscript 2 equals Нg plus 2 NO subscript 2 not stretchy upwards arrow plus straight O subscript 2 not stretchy upwards arrow.

Тэрмічнае раскладанне нітратаў можна паказаць схемай:

Вылучэнне кіслароду пры раскладанні дазваляе выявіць нітрат па «ўспышцы цвёрдай солі на распаленых вугольчыках» (Дадатак 3).

Варта адзначыць, што нітрат амонію, раскладаючыся пры тэмпературы не вышэйшай за 200 °С, кіслароду не ўтварае:

NН subscript 4 NO subscript 3 equals with t on top 2 straight H subscript 2 straight O plus straight N subscript 2 straight О not stretchy upwards arrow.

Выкарыстанне нітратаў. Нітраты натрыю, калію, кальцыю, амонію (NaNO3, KNO3, Са(NO3)2, NH4NO3) называюць салетрамі і выкарыстоўваюць у якасці ўгнаенняў. Яшчэ адзін важны напрамак выкарыстання нітратаў — піратэхніка: нітраты раскладаюцца пры награванні з вылучэннем кіслароду, які з’яўляецца моцным акісляльнікам, асабліва ў момант вылучэння. Кісларод пры гэтым служыць акісляльнікам іншых кампанентаў пораху.

Раскладанне нітрату натрыю можна выкарыстоўваць у лабараторыі для атрымання кіслароду:

2 NaNO subscript 3 equals with t on top 2 NaNO subscript 2 plus straight O subscript 2 not stretchy upwards arrow

(прадукты — кісларод і нітрыт натрыю — соль слабай азоцістай кіслаты).

Нітрат серабра(I) — складовую частку ляпісу — выкарыстоўваюць у медыцынскіх мэтах. У харчовай прамысловасці выкарыстоўваюць нітрат і нітрыт натрыю як кансерванты (Е251, Е250) для сыроў і каўбасных вырабаў. Мясным вырабам гэтыя солі надаюць яркі ружова-чырвоны колер. Гэтымі солямі карысталіся яшчэ старажытныя грэкі і егіпцяне.

Азотную кіслату ў прамысловасці атрымліваюць з аміяку. Яна акісляе ўсе металы, за выключэннем золата і плаціны. Пры ўзаемадзеянні медзі з канцэнтраванай азотнай кіслатой утвараецца, акрамя солі і вады, аксід азоту(IV) NO2, а з разбаўленай — аксід азоту(II).

Нітраты ўжываюць у якасці азотных угнаенняў. Выкарыстанне шматлікіх нітратаў у піратэхніцы заснавана на іх здольнасці раскладацца з вылучэннем кіслароду.

Пытанні, заданні, задачы

1. Выпішыце з тэксту параграфа восем формул нітратаў.

2. Пералічыце найважнейшыя фізічныя ўласцівасці азотнай кіслаты.

3. Укажыце афарбоўку раствору азотнай кіслаты пры дадаванні:

  • а) лакмусу;
  • б) метыларанжу.

4. Складзіце формулы нітратаў магнію, літыю, жалеза(III), барыю.

5. Прааналізуйце магчымасць працякання рэакцый у растворы паміж азотнай кіслатой і солямі: хларыд калію, карбанат калію, сульфід натрыю, сульфат натрыю.

6. Складзіце ўраўненні рэакцый у малекулярнай і іоннай формах паміж азотнай кіслатой і рэчывамі, формулы якіх: Fe2O3, Са(ОН)2, МgСО3.

7. Разлічыце масу солі, якую можна атрымаць у выніку ўзаемадзеяння медзі і раствору масай 50 г з масавай доляй азотнай кіслаты 60 % (кіслата канцэнтраваная).

8. Метадам электроннага балансу расстаўце каэфіцыенты ва ўраўненнях рэакцый з удзелам азотнай кіслаты:

  • S + HNO3(канц) = H2SO4 + NO2↑ + H2O;
  • Mg + HNO3(канц) = Mg(NO3)2 + N2 + H2O.

9. Запішыце ўраўненні рэакцый згодна са схемай:

  • а) NO subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 1 on top HNO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 2 on top NH subscript 4 NO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with KOH on top straight Х not stretchy rightwards arrow with straight O subscript 2 divided by Pt on top horizontal ellipsis;
  • б) Cu not stretchy rightwards arrow with 1 on top NO subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 2 on top HNO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with CaCO subscript 3 on top straight Х not stretchy rightwards arrow with KOH on top space horizontal ellipsis.

10. Які мінімальны аб’ём раствору азотнай кіслаты з масавай доляй 80 % і шчыльнасцю 1,45 г/см3 неабходны для растварэння серабра масай 4,32 г? Рэакцыя працякае паводле схемы:

Ag + HNO3 → AgNO3 + NO2↑ + H2O.

*Самакантроль

1. Структурныя формулы азотнай кіслаты:

а) Варыянт <i>а</i>
б) Варыянт <i>б</i>
в) Варыянт <i>в</i>
г) Варыянт <i>г</i>

2. Правільнымі адносна азотнай кіслаты з’яўляюцца сцвярджэнні:

  • а) двухасноўная;
  • б) валентнасць азоту — IV;
  • в) ступень акіслення атама азоту 4;
  • г) моцны акісляльнік.

3. Прадуктамі ўзаемадзеяння разбаўленай азотнай кіслаты з меддзю з’яўляюцца:

  • а) NO;
  • б) H2O;
  • в) NO2;
  • г) Cu(NO3)2.

4. Азотная кіслата ўступае ў рэакцыі абмену з:

  • а) Сu;
  • б) CаO;
  • в) Ca(OH)2;
  • г) NH3.

5. Салетрамі называюць абедзве солі ў радзе:

  • а) NH4NO3 і NH4Cl;
  • б) NаNO3 і NH4НSO4;
  • в) Cu(NO3)2 і AgNO3;
  • г) NаNO3 і NH4NO3.