§ 38. Азотная кіслата

Азотную кіслату ў прамысловасці атрымліваюць з аміяку. Яна акісляе ўсе металы, за выключэннем золата і плаціны. Пры ўзаемадзеянні медзі з канцэнтраванай азотнай кіслатой утвараецца, акрамя солі і вады, аксід азоту(IV) NO2, а з разбаўленай — аксід азоту(II).

Нітраты ўжываюць у якасці азотных угнаенняў. Выкарыстанне шматлікіх нітратаў у піратэхніцы заснавана на іх здольнасці раскладацца з вылучэннем кіслароду.