§ 38. Азотная кіслата

Фізічныя ўласцівасці

Азотная кіслата ў інтэрвале тэмператур ад –41,6 да 82,6 °С з’яўляецца вадкасцю. Пах рэзкі, задушлівы. Шчыльнасць — 1,51 г/см3 (меншая, чым у сернай, але вышэйшая, чым у салянай кіслаты). Змешваецца з вадой у любых суадносінах (неабмежаваная растваральнасць). Пры захоўванні можа быць злёгку афарбаваная ў буры колер з прычыны раскладання з утварэннем бурага газу NO2:

4HNO3 = 4NO2↑ + 2H2O + O2↑.