§ 38. Азотная кіслата
Атрыманне
У аснове прамысловага атрымання азотнай кіслаты ляжаць рэакцыі паслядоўнага акіслення аміяку, якія можна паказаць схемай:
і адлюстраваць ураўненнямі рэакцый:
1) каталітычнае акісленне аміяку:
;
2) самаадвольнае акісленне аксіду азоту(II):
;
3) паглынанне аксіду азоту(IV) вадой у прысутнасці кіслароду:
,
а таксама
.
У лабараторыі азотную кіслату можна атрымаць узаемадзеяннем цвёрдай солі (салетры — нітрату натрыю або калію) з канцэнтраванай сернай кіслатой:
.
Гэты спосаб прапанаваў яшчэ ў XVII стагоддзі нямецкі хімік і аптэкар Рудольф Глаўбер, а атрыманую кіслату назваў «спірытус нітры» — «дух салетры».