§ 37.1. Аксіды азоту(II) і (IV)

Самакантроль

1. Нясолеўтваральнымі аксідамі з’яўляюцца:

  • а) NO;
  • б) N2O5;
  • в) N2O3;
  • г) N2O.

2. Як акісляльнікам, так і адноўнікам у хімічных рэакцыях могуць быць:

  • а) NН3;
  • б) NO;
  • в) N2O3;
  • г) N2O5.

3. Прадуктамі ўзаемадзеяння NO2 з вадой могуць быць:

  • а) HNO3;
  • б) HNO2;
  • в) NO;
  • г) N2O5.

4. Аксід азоту NO2 утварае солі, рэагуючы з:

  • а) вадой;
  • б) гідраксідам барыю;
  • в) гідраксідам кальцыю;
  • г) вуглевадародамі.

5. Аб’ём газу (н. у.), атрыманага ў рэакцыі медзі масай 3,2 г з канцэнтраванай азотнай кіслатой пры выхадзе прадукту 85 %, роўны:

  • а) 1,9 дм3;
  • б) 2,24 дм3;
  • в) 2,56 дм3;
  • г) 2,64 дм3.