§ 37.1. Аксіды азоту(II) і (IV)

Пытанні, заданні, задачы

1. Выпішыце формулы солеўтваральных аксідаў: N2O5, NO2, N2O3, NO, N2O.

2. Запішыце формулы аксідаў, якія адпавядаюць кіслотам HNO2 і HNO3.

3. Якія з аксідаў азоту можна збіраць метадам выцяснення вады?

4. Якія з аксідаў азоту могуць рэагаваць са шчолачамі? Запішыце формулы гэтых аксідаў.

5. Запішыце ўраўненні рэакцый, адпаведных узаемадзеянню аксіду азоту(IV) з вадой у розных умовах.

6. Вызначце суму электронаў у малекуле:

  • а) аксіду азоту(II);
  • б) аксіду азоту(IV).

7. Укажыце, у які бок зрушыцца раўнавага ў рэакцыі: 2NO2(г) rightwards arrow over leftwards arrowN2O4(г) + Q

а) пры павелічэнні ціску;

б) пры паніжэнні тэмпературы. 

Як зменіцца афарбоўка рэакцыйнай сумесі ў кожным з выпадкаў?

8. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу:

NaOH + O2 + NO2 = NaNO3 + H2O.

9. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:

straight N subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 1 on top NО not stretchy rightwards arrow with 2 on top NO subscript 2 rightwards arrow with straight H subscript 2 straight O comma space straight O subscript 2 on top space horizontal ellipsis not stretchy rightwards arrow with 4 on top KNO subscript 3.

10. Вызначце масавую долю (%) солі, якая ўтварылася ў растворы пры прапусканні аксіду азоту(IV) аб’ёмам 1,12 дм3 (н. у.) у сумесі з лішкам кіслароду праз раствор гідраксіду кальцыю масай 300 г з масавай доляй шчолачы 0,166 %.