§ 37.1. Аксіды азоту(II) і (IV)

Аксід азоту(II) — нясолеўтваральны аксід. Пры ўзаемадзеянні з кіслародам ператвараецца ў аксід азоту(IV).

Аксід азоту(IV) праяўляе акісляльныя ўласцівасці; пры растварэнні ў вадзе ў прысутнасці кіслароду ўтварае азотную кіслату.