§ 37.1. Аксіды азоту(II) і (IV)

Аксід азоту(II). Атрыманне і хімічныя ўласцівасці

Аксід азоту(II) NO у звычайных умовах уяўляе сабой бясколерны газ (Tкіп. −151,7 °С, Tпл. −163,7 °С).

У прыродзе ён утвараецца ў выніку ўзаемадзеяння простых рэчываў пры навальнічных разрадах (каля 3000 °С):

N2 + O2 equals with t on top 2NO – Q,

у прамысловасці — як прамежкавы прадукт ператварэння аміяку ў азотную кіслату:

4NH3 + 5O2 equals with t comma space Pt on top 4NО + 6H2O.

У лабараторыі яго атрымліваюць уздзеяннем разбаўленай азотнай кіслаты на медзь:

3Cu + 8HNO3(разб) = 3Cu(NO3)2 + 2NO↑ + 4H2O.

Аксід азоту(II) утвараецца пры працы рухавікоў унутранага згарання з азоту і кіслароду пад дзеяннем высокай тэмпературы і ціску.

Аксід азоту(II) не рэагуе ні з кіслотамі, ні са шчолачамі. Аднак лёгка ўступае ў акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі. Так, аксід азоту(II) хутка акісляецца кіслародам з утварэннем аксіду азоту(IV):

2 straight N with plus 2 on top straight O space plus space straight O with 0 on top subscript 2 space rightwards arrow over leftwards arrow space 2 straight N with plus 4 on top straight O with negative 2 on top subscript 2.