§ 34. Кіслародныя злучэнні серы

*Самакантроль

1. З найменшымі стратамі сярністым газам можна напоўніць сасуд:

а) Варыянт <i>а</i>
б) Варыянт <i>б</i>
в) Варыянт <i>в</i>
г) Варыянт <i>г</i>

2. Пры нармальных умовах аксід серы(VI):

  • а) не існуе;
  • б) газ;
  • в) вадкасць;
  • г) цвёрдае рэчыва.

3. Адносна абодвух аксідаў серы(IV, VI) слушна, што:

  • а) пры растварэнні ў вадзе ўтвараюць кіслоты;
  • б) з’яўляюцца прычынай забруджвання атмасферы і выпадзення кіслотных дажджоў;
  • в) рэагуючы са шчолачамі, могуць утвараць і кіслыя, і сярэднія солі;
  • г) могуць рэагаваць з аксідам барыю.

4. Аксід серы(VI) праяўляе ўласцівасці кіслотнага аксіду, рэагуючы з:

  • а) О2;
  • б) Na2O;
  • в) Са(ОН)2;
  • г) СаО.

5. Сума каэфіцыентаў ва ўраўненні рэакцыі cярністага газу з лішкам гідраксіду калію ў поўнай іоннай форме роўная:

  • а) 5;
  • б) 7;
  • в) 8;
  • г) 9.