Print bookPrint book

§ 34. Кіслародныя злучэнні серы

Site: Профильное обучение
Course: Хімія. 11 клас
Book: § 34. Кіслародныя злучэнні серы
Printed by: Гость
Date: Sunday, 19 May 2024, 1:11 PM

Сера, выяўляючы ступені акіслення +4 і +6, утварае два ўстойлівыя аксіды саставу straight S with plus 4 on top straight O subscript 4 — аксід серы(IV), або сярністы газ, і straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 — аксід серы(VI).

Аксід серы(IV)

img
Мал. 79. Структурная формула і шарастрыжнёвая мадэль малекулы сярністага газу

Аксід серы(IV) straight S with plus 4 on top straight O subscript 2 — рэчыва малекулярнай будовы (мал. 79).

Фізічныя ўласцівасці. Аксід серы(IV) пры нармальных умовах уяўляе сабой бясколерны газ з характэрным рэзкім пахам — пахам запалкі, якая загараецца. Газ таксічны. У адным аб’ёме вады раствараецца каля 40 аб’ёмаў газу пры 20 °С, што значна ніжэй, чым у выпадку хлоравадароду і аміяку. Тэмпература яго кіпення нашмат вышэйшая, чым у кіслароду, і роўная –10 °С. Газ лёгка звадкоўваецца пры пакаёвай тэмпературы ўжо пры невялікім ціску, што дазваляе захоўваць і транспартаваць звадкаваны газ у балонах (мал. 80).

img
Мал. 80. Захоўванне звадкаванага сярністага газу (сярністага ангідрыду)

Хімічныя ўласцівасці. У хімічных рэакцыях, якія праходзяць без змены ступені акіслення, аксід серы(IV) павінен праяўляць уласцівасці кіслотнага аксіду: з вадой ён павінен утвараць кіслату, са шчолачамі і асноўнымі аксідамі — солі. Паколькі найніжэйшая ступень акіслення серы роўная –2, а найвышэйшая +6, варта выказаць меркаванне, што для сярністага газу характэрны рэакцыі як з павышэннем ступені акіслення серы, так і з яе паніжэннем.

Пры павышэнні ступені акіслення атамы серы «губляюць» электроны. Гэта азначае, што аксід праяўляе ўласцівасці адноўніку — рэагуе з акісляльнікамі, напрыклад з кіслародам, хлорам. Паніжаючы ступень акіслення, атамы серы далучаюць электроны, а сярністы газ выступае ў ролі акісляльніку. Гэта адбываецца пры ўзаемадзеянні з моцнымі адноўнікам, напрыклад СО, РН3.

img
Мал. 81. Структурная формула і шарастрыжнёвая мадэль малекулы сярністай кіслаты

Пракаментуем сказанае і растлумачым ураўненнямі хімічных рэакцый.

I. Рэакцыі без змены ступені акіслення.

1. Рэакцыя з вадой. Пры прапусканні сярністага газу праз ваду, у якую дададзены лакмус, афарбоўка мяняецца ад фіялетавай да чырвонай — утвараецца сярністая кіслата:

SO subscript 2 plus straight H subscript 2 straight O rightwards arrow over leftwards arrow straight H subscript 2 SO subscript 3.

Структурная формула сярністай кіслаты паказана на малюнку 81.

img
Рэакцыя сярністага газу з вадой

Сярністая кіслата з’яўляецца слабай. Як двухасноўная кіслата яна дысацыіруе ступеньчата:

straight H subscript 2 SO subscript 3 rightwards arrow over leftwards arrow straight Н to the power of plus stack plus HSO subscript 3 superscript minus left parenthesis 1 minus straight я space ступень right parenthesis semicolon with гідрасульфіт minus іон below
space HSO subscript 3 superscript minus rightwards arrow over leftwards arrow straight Н to the power of plus stack plus SO subscript 3 superscript 2 minus end superscript left parenthesis 2 minus straight я space ст with сульфіт minus іон below упень right parenthesis.

Гэта таксама азначае, што сярністая кіслата ўтварае два рады солей — сярэднія (сульфіты) і кіслыя (гідрасульфіты).

2. Рэакцыя з растворамі шчолачаў прыводзіць да ўтварэння солей. Састаў прадуктаў залежыць ад мольных суадносін рэагентаў:

2 NaOH plus SO subscript 2 equals Na subscript 2 SO subscript 3 plus straight H subscript 2 straight O
2 : 1 або лішак шчолачы
(сульфіт натрыю)
2 OH to the power of – plus SO subscript 2 equals SO subscript 3 superscript 2 minus end superscript plus straight H subscript 2 straight O
NaOH plus SO subscript 2 equals NaHSO subscript 3
1 : 1 або лішак кіслотнага аксіду
(гідрасульфіт натрыю)
OH to the power of – plus SO subscript 2 equals НSO subscript 3 superscript minus

3. З асноўнымі аксідамі сярністы газ таксама ўтварае солі:

СаО + SO2 = СаSO3.

II. Рэакцыі са змяненнем ступені акіслення.

Рэакцыі з акісляльнікамі. Узаемадзеянне з кіслародам прыводзіць да ўтварэння аксіду серы(VI):

stack 2 straight S with plus 4 on top straight O subscript 2 plus straight O with 0 on top subscript 2 not stretchy rightwards arrow over leftwards arrow with space straight V subscript 2 straight O subscript 5 comma space t comma space p space on top stack 2 straight S with plus 6 on top straight O with negative 2 on top subscript 3,

што сведчыць аб аднаўленчых уласцівасцях аксіду серы(IV).

Рэакцыя абарачальная, працякае са значнай скорасцю толькі пры павышанай тэмпературы (больш за 440 °С) у прысутнасці каталізатараў (напрыклад, V2O5).

img

Рэакцыі з адноўнікамі. Прыкладам такой рэакцыі можа служыць утылізацыя сярністага газу вугляродам. Так атрымоўваюць серу з адыходзячых газаў у металургічнай прамысловасці:

straight S with plus 4 on top straight O subscript 2 plus stack 2 straight С with plus 2 on top straight O equals straight S with 0 on top not stretchy downwards arrow plus stack 2 straight С with plus 4 on top straight O subscript 2.

Ужыванне аксіду серы(IV). Сярністы газ у прамысловых маштабах з’яўляецца прамежкавым прадуктам пры атрыманні сернай кіслаты. Як харчовая дабаўка (Е220) ён выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці ў якасці кансерванту. Ім абкурваюць сховішчы гародніны, пладоў і садавіны для абеззаражвання. Яго ўжываюць для адбельвання шоўку і воўны, бо хлор у дадзеным выпадку выкарыстоўваць нельга.

img

Сярністы газ утвараецца пры спальванні серы і абпале сульфідаў металаў (напрыклад, пірыту, сульфіду цынку).

Аксід серы(IV) у лабараторыі атрымліваюць дзеяннем сернай кіслаты на сульфіты або медзь:

Na subscript 2 SO subscript 3 plus straight Н subscript 2 SO subscript 4 equals Na subscript 2 SO subscript 4 plus straight Н subscript 2 straight О plus SO subscript 2 not stretchy upwards arrow semicolon
Cu plus 2 straight Н subscript 2 SO subscript 4 left parenthesis канц right parenthesis end subscript equals with t on top CuSO subscript 4 plus 2 straight Н subscript 2 straight О plus SO subscript 2 not stretchy upwards arrow.

Варта адзначыць, што сярністы газ — адзін з забруджвальнікаў атмасферы. Яго крыніцай з’яўляюцца прадпрыемствы чорнай і каляровай металургіі, цеплаэлектрастанцыі.

Аксід серы(VI)

Аксід серы(VI) straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 — найвышэйшы аксід серы (мал. 82).

img

Аксід серы(VI) утвараецца пры акісленні сярністага газу кіслародам або азонам:

stack 2 straight S with plus 4 on top straight O subscript 2 plus straight O subscript 2 rightwards arrow over leftwards arrow stack 2 straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 semicolon number space number space stack number space straight S with plus 4 on top straight O subscript 2 plus straight O subscript 3 equals stack space straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 plus straight O subscript 2.

img
Мал. 82. Структурная формула і маштабная мадэль малекулы аксіду серы(VI)

Фізічныя ўласцівасці. Аксід серы(VI) з’яўляецца бясколернай вадкасцю ў вузкім інтэрвале тэмператур: ад 16,9 °С да 44,9 °С. Валодае задушлівым пахам. Пры кантакце са скурай выклікае цяжкія апёкі.

Хімічныя ўласцівасці. straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 — тыповы кіслотны аксід і моцны акісляльнік. Як кіслотны аксід рэагуе з вадой, утвараючы серную кіслату:

stack space straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 plus straight H subscript 2 straight O equals straight H subscript 2 straight S with plus 6 on top straight O subscript 4 plus Q.

У рэакцыях са шчолачамі і асноўнымі аксідамі ўтварае солі:

stack space straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 plus СаO equals straight С аS with plus 6 on top straight O subscript 4 semicolon
stack space straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 plus 2 NaOH equals Na subscript 2 straight S with plus 6 on top straight O subscript 4 plus straight H subscript 2 straight O.

ul

Асаблівай уласцівасцю аксіду серы(VI) з’яўляецца яго здольнасць растварацца ў сернай кіслаце.

Такі раствор называюць олеум. Ён уяўляе з сябе бясколерную алеістую ліпкую вадкасць, якая дыміцца на паветры, або нават крышталі.

Олеум перавозяць у стальных цыстэрнах. З яго развядзеннем атрымліваюць серную кіслату патрэбнай канцэнтрацыі. Пры гэтым першапачаткова разводзяць сернай кіслатой, бо пры ўліванні олеуму ў ваду адбываецца закіпанне, у выніку чаго ўтвараецца атрутны сернакіслотны туман.

img

У саставе олеуму, акрамя сернай кіслаты, утрымліваюцца і іншыя кіслоты серы(VI), напрыклад дысерная (або пірасерная):

SO3 + H2SO4 = H2S2O7.

img

Як акісляльнік SO3 рэагуе з адноўнікам. Атамы серы ў саставе аксіду маюць найвышэйшую ступень акіслення +6 і могуць яе толькі паніжаць, прымаючы электроны ад адноўнікаў. Прыкладам акісляльных уласцівасцей аксіду серы(VI) можа служыць рэакцыя з фосфарам як адноўнікам:

stack 5 straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 plus 2 straight Р equals straight Р subscript 2 straight O subscript 5 plus stack 5 straight S with plus 4 on top straight O subscript 2.

Найважнейшымі кіслароднымі злучэннямі серы з’яўляюцца два кіслотныя аксіды — аксід серы(IV), або сярністы газ SO2, і аксід серы(VI) SO3. Як кіслотныя аксіды яны ўтвараюць кіслоты пры ўзаемадзеянні з вадой і солі ў рэакцыях са шчолачамі і асноўнымі аксідамі.

Аксід серы(IV) stack space straight S with plus 4 on top straight O subscript 2 праяўляе і акісляльныя, і аднаўленчыя ўласцівасці, а аксід серы(VI) stack space straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 — толькі акісляльныя.

Пытанні, заданні, задачы

1. Запішыце формулы аксідаў серы і адпаведных ім кіслот, пакажыце іх назвы.

2. Назавіце сферы прымянення сярністага газу.

3. У колбу з дыстыляванай вадой непрацяглы час прапускалі сярністы газ, а потым дадалі некалькі кропель індыкатару. Назавіце афарбоўку змесціва колбы, калі гэтым індыкатарам быў:

  • а) лакмус;
  • б) метыларанж;
  • в) фенолфталеін.

4. Для сярністага газу разлічыце:

  • а) шчыльнасць пры н. у. па формуле straight rho equals M over V subscript straight m space left parenthesis straight г divided by дм cubed right parenthesis;
  • б) адносную шчыльнасць па вадародзе;
  • в) адносную шчыльнасць па паветры.

5. Запоўніце табліцу «Хімічныя ўласцівасці аксідаў серы» адпаведнымі ўраўненнямі рэакцый для рэагентаў Н2О, KОН, CaO, O2.

Рэагенты Аксід серы(IV) Аксід серы(VI)
     

Зрабіце выснову пра падабенства і адрозненне хімічных уласцівасцей названых аксідаў серы.

6. Разлічыце, чаму роўны аб’ём (н. у.) аксіду серы(IV), які прарэагаваў з растворам гідраксіду натрыю, калі пры гэтым утварылася сярэдняя соль масай 37,8 г.

7. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы, назавіце кожнае з зыходных рэчываў:

  • а) straight S not stretchy rightwards arrow with 1 on top straight Н subscript 2 straight S not stretchy rightwards arrow with 2 on top SO subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 3 on top straight Н subscript 2 SO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 4 on top КHSO subscript 3;
  • б) ZnS not stretchy rightwards arrow with 1 on top SO subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 2 on top SO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 3 on top straight H subscript 2 SO subscript 4 not stretchy rightwards arrow with 4 on top Na subscript 2 SO subscript 4.

8. Разлічыце мінімальны аб’ём (н. у.) сярністага газу, які трэба прапусціць праз раствор масай 200 г з масавай доляй гідраксіду натрыю 2 %, каб атрымаць толькі кіслую соль.

9. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу:

  • а) SO subscript 2 plus straight H subscript 2 straight S rightwards arrow straight S plus straight H subscript 2 straight O;
  • б) KMnO subscript 4 plus SO subscript 2 plus straight H subscript 2 straight O rightwards arrow straight K subscript 2 SO subscript 4 plus MnSO subscript 4 plus straight H subscript 2 SO subscript 4.

Пакажыце, акісляльнікам або адноўнікам з’яўляецца SO2.

10. Разлічыце масавую долю серы ў сумесі, якая змяшчае сульфіт натрыю колькасцю 0,5 моль і гідрасульфіт натрыю колькасцю 0,2 моль.

*Самакантроль

1. З найменшымі стратамі сярністым газам можна напоўніць сасуд:

а) Варыянт <i>а</i>
б) Варыянт <i>б</i>
в) Варыянт <i>в</i>
г) Варыянт <i>г</i>

2. Пры нармальных умовах аксід серы(VI):

  • а) не існуе;
  • б) газ;
  • в) вадкасць;
  • г) цвёрдае рэчыва.

3. Адносна абодвух аксідаў серы(IV, VI) слушна, што:

  • а) пры растварэнні ў вадзе ўтвараюць кіслоты;
  • б) з’яўляюцца прычынай забруджвання атмасферы і выпадзення кіслотных дажджоў;
  • в) рэагуючы са шчолачамі, могуць утвараць і кіслыя, і сярэднія солі;
  • г) могуць рэагаваць з аксідам барыю.

4. Аксід серы(VI) праяўляе ўласцівасці кіслотнага аксіду, рэагуючы з:

  • а) О2;
  • б) Na2O;
  • в) Са(ОН)2;
  • г) СаО.

5. Сума каэфіцыентаў ва ўраўненні рэакцыі cярністага газу з лішкам гідраксіду калію ў поўнай іоннай форме роўная:

  • а) 5;
  • б) 7;
  • в) 8;
  • г) 9.