§ 34. Кіслародныя злучэнні серы

Пытанні, заданні, задачы

1. Запішыце формулы аксідаў серы і адпаведных ім кіслот, пакажыце іх назвы.

2. Назавіце сферы прымянення сярністага газу.

3. У колбу з дыстыляванай вадой непрацяглы час прапускалі сярністы газ, а потым дадалі некалькі кропель індыкатару. Назавіце афарбоўку змесціва колбы, калі гэтым індыкатарам быў:

  • а) лакмус;
  • б) метыларанж;
  • в) фенолфталеін.

4. Для сярністага газу разлічыце:

  • а) шчыльнасць пры н. у. па формуле straight rho equals M over V subscript straight m space left parenthesis straight г divided by дм cubed right parenthesis;
  • б) адносную шчыльнасць па вадародзе;
  • в) адносную шчыльнасць па паветры.

5. Запоўніце табліцу «Хімічныя ўласцівасці аксідаў серы» адпаведнымі ўраўненнямі рэакцый для рэагентаў Н2О, KОН, CaO, O2.

Рэагенты Аксід серы(IV) Аксід серы(VI)
     

Зрабіце выснову пра падабенства і адрозненне хімічных уласцівасцей названых аксідаў серы.

6. Разлічыце, чаму роўны аб’ём (н. у.) аксіду серы(IV), які прарэагаваў з растворам гідраксіду натрыю, калі пры гэтым утварылася сярэдняя соль масай 37,8 г.

7. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы, назавіце кожнае з зыходных рэчываў:

  • а) straight S not stretchy rightwards arrow with 1 on top straight Н subscript 2 straight S not stretchy rightwards arrow with 2 on top SO subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 3 on top straight Н subscript 2 SO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 4 on top КHSO subscript 3;
  • б) ZnS not stretchy rightwards arrow with 1 on top SO subscript 2 not stretchy rightwards arrow with 2 on top SO subscript 3 not stretchy rightwards arrow with 3 on top straight H subscript 2 SO subscript 4 not stretchy rightwards arrow with 4 on top Na subscript 2 SO subscript 4.

8. Разлічыце мінімальны аб’ём (н. у.) сярністага газу, які трэба прапусціць праз раствор масай 200 г з масавай доляй гідраксіду натрыю 2 %, каб атрымаць толькі кіслую соль.

9. Расстаўце каэфіцыенты метадам электроннага балансу:

  • а) SO subscript 2 plus straight H subscript 2 straight S rightwards arrow straight S plus straight H subscript 2 straight O;
  • б) KMnO subscript 4 plus SO subscript 2 plus straight H subscript 2 straight O rightwards arrow straight K subscript 2 SO subscript 4 plus MnSO subscript 4 plus straight H subscript 2 SO subscript 4.

Пакажыце, акісляльнікам або адноўнікам з’яўляецца SO2.

10. Разлічыце масавую долю серы ў сумесі, якая змяшчае сульфіт натрыю колькасцю 0,5 моль і гідрасульфіт натрыю колькасцю 0,2 моль.