§ 34. Кіслародныя злучэнні серы

Найважнейшымі кіслароднымі злучэннямі серы з’яўляюцца два кіслотныя аксіды — аксід серы(IV), або сярністы газ SO2, і аксід серы(VI) SO3. Як кіслотныя аксіды яны ўтвараюць кіслоты пры ўзаемадзеянні з вадой і солі ў рэакцыях са шчолачамі і асноўнымі аксідамі.

Аксід серы(IV) stack space straight S with plus 4 on top straight O subscript 2 праяўляе і акісляльныя, і аднаўленчыя ўласцівасці, а аксід серы(VI) stack space straight S with plus 6 on top straight O subscript 3 — толькі акісляльныя.