§ 33. Вадародныя злучэнні кіслароду і серы

*Хімічныя ўласцівасці серавадароду

1. Для серавадароду найбольш характэрныя аднаўленчыя ўласцівасці за кошт атамаў серы ў ступені акіслення –2. Прыкладам можа служыць узаемадзеянне серавадароду з кіслародам і аксідам серы(IV).

2. Пры ўзаемадзеянні з кіслародам (гарэнне) у лішку кіслароду ўтвараецца аксід серы(IV), а пры яго недахопе — сера:

2 straight H subscript 2 stack straight S space with negative 2 on top plus space 3 straight O subscript 2 space stack rightwards arrow over leftwards arrow space with 900 – 1350 space degree straight C on top 2 straight H subscript 2 straight O space plus space 2 straight S with plus 4 on top straight O subscript 2;

2 straight H subscript 2 stack straight S space with negative 2 on top plus space straight O subscript 2 space rightwards arrow over leftwards arrow space 2 straight H subscript 2 straight O space plus space 2 straight S with 0 on top.

3. Пры ўзаемадзеянні з аксідам серы(IV) утвараецца свабодная сера:

2 straight H subscript 2 straight S with negative 2 on top space plus space SO subscript 2 stack space rightwards arrow over leftwards arrow with 220 – 250 space degree straight C comma space кат. on top space 2 straight H subscript 2 straight O space plus space 3 straight S with 0 on top.

Гэтыя працэсы ляжаць у аснове прамысловага атрымання серы пры нафтаперапрацоўцы, а таксама з адыходных газаў металургічных і коксавых печаў.

Серавадародная кіслата і яе солі

Слабая двухасноўная серавадародная кіслата выяўляе ўсе агульныя ўласцівасці кіслот: рэагуе з металамі, асноўнымі аксідамі, асновамі і солямі. Уступаючы ў рэакцыі абмену, яна ўтварае два рады солей — сульфіды і гідрасульфіды:

2NaOH + H2S = Na2S + 2H2O (cульфід натрыю, сярэдняя соль);

NaOH + H2S = NaHS + H2O (гідрасульфід натрыю, кіслая соль).

Сульфіды і гідрасульфіды шчолачных і шчолачназямельных металаў — NaHS, KНS, Ba(HS)2 — добра раствараюцца ў вадзе. Сульфіды іншых металаў у пераважнай большасці нерастваральныя. Сульфіды свінцу, медзі, ртуці, серабра і некаторых іншых металаў не раствараюцца нават у салянай і сернай кіслотах.

З гэтай прычыны сульфіды можна асаджваць серавадародам з раствораў солей:

CuSO4 + H2S = CuS↓ + H2SO4.

CuSO4 + H2S = CuS↓ + H2SO4.

Сульфід-іоны лёгка выявіць, выкарыстоўваючы якасную рэакцыю на серавадародную кіслату і яе солі. Рэактывам на серавадародную кіслату і яе растваральныя ў вадзе солі могуць быць, напрыклад, сульфат медзі(II) або нітрат свінцу(II), пры ўзаемадзеянні з якімі з раствору выпадае чорны асадак сульфіду медзі(II) або свінцу(II):

Pb(NO3)2 + Na2S = PbS↓ + 2NaNO3;

Pb2+ + S2– = PbS↓.

Сульфіды большасці металаў, прычым нават нерастваральныя ў вадзе, выяўляюць з іх узаемадзеяння з кіслатой, у выніку якога вылучаецца серавадарод са спецыфічным непрыемным пахам.