§ 33. Вадародныя злучэнні кіслароду і серы

Пытанні, заданні, задачы

1. Назавіце хімічныя формулы вадародных злучэнняў кіслароду і серы.

2. Пералічыце фізічныя ўласцівасці:

  • а) вады;
  • б) серавадароду.

Якое фізіялагічнае ўздзеянне серавадароду на арганізм?

3. Апішыце прасторавую будову:

  • а) малекулы вады;
  • б) малекулы серавадароду.

Параўнайце валентныя вуглы ў гэтых малекулах.

4. Назавіце рэчывы і пакажыце ступені акіслення атамаў:

Н2S, H2O2, ZnS, FeS, Al2S3, NaHS.

5. Складзіце ўраўненні рэакцый:

  • а) Na + H2O →; Ba + H2O →; P2O5 + H2O →; SO2 + H2O →;
  • б) H2S + FeCl2; H2S + NaOH →; H2S + Ba(OH)2; H2S + CuSO4.

На падставе складзеных ураўненняў рэакцый зрабіце выснову пра хімічныя ўласцівасці вадароднага злучэння.

6. Складзіце схему ўтварэння вадародных сувязей:

  • а) паміж малекуламі вады;
  • б) малекуламі вады і метанолу.

Растлумачце, чаму не раствараюцца ў вадзе бензол, гексан.

7. Выкарыстоўваючы звесткі малюнка 44 з § 17, растлумачце:

  • а) змяненне тэмпературы кіпення рэчываў у радзе H2S — H2Sе — H2Те;
  • б) анамальна высокае значэнне тэмпературы кіпення вады.

8. Разлічыце масавую долю серавадароду ў серавадароднай вадзе, атрыманай пры растварэнні газу (н. у.) аб’ёмам 3 дм3 у вадзе аб’ёмам 1 дм3 (4 °С).

9. Праз раствор, які змяшчае гідраксід натрыю масай 20 г, прапусцілі серавадарод аб’ёмам 11,2 дм3 (н. у.). Вызначце малярную канцэнтрацыю солі ў канчатковым растворы, калі вядома, што аб’ём раствору роўны 2,5 дм3.

10. Cеравадарод аб’ёмам 1,12 дм3 (н. у.) прапусцілі праз раствор масай 125 г з масавай доляй сульфату медзі(II), роўнай 10 %. Разлічыце масавую долю солі ва ўтвораным растворы.