§ 32.1. Азон
Пытанні, заданні, задачы
1. Апішыце будову малекулы азону.
2. Якім фізіялагічным дзеяннем валодае азон?
3. Пералічыце фізічныя ўласцівасці азону. Улічваючы тэмпературу плаўлення гэтага рэчыва, прапануйце метад раздзялення кіслароду і азону.
4. У трох закрытых колбах знаходзяцца газы азон, кісларод, хлоравадарод. Прапануйце план іх распазнавання.
5. Разлічыце масу сумесі, якая ўтрымлівае кісларод і азон колькасцю 3 моль і 0,5 моль адпаведна.
6. Як і ў колькі разоў зменіцца аб’ём газу ў выніку поўнага ператварэння газападобнага кіслароду ў азон?
7. Вызначце адносную шчыльнасць па вадародзе сумесі, якая ўтрымлівае кісларод масай 3,2 г і азон колькасцю 0,125 моль.
8. Складзіце ўраўненні рэакцый паводле схемы:
.
9. Адносная шчыльнасць сумесі азону і кіслароду па паветры роўная 1,195. Вызначце аб’ём такой сумесі (н. у.), неабходны для поўнага акіслення метану аб’ёмам 1 дм3.
10. У сумесі кіслароду і азону лік малекул у 2,2 разу меншы за лік атамаў. Разлічыце масу азону ў гэтай сумесі масай 100 г.