§ 32.1. Азон

Хімічныя ўласцівасці

1. Пры нармальных умовах азон можа павольна самаадвольна ператварацца ў кісларод з вылучэннем цеплаты:

3 rightwards arrow over leftwards arrow2 + Q.

Працэс паскараецца пад дзеяннем каталізатараў, УФ-апраменьвання. Павышэнне тэмпературы і паніжэнне ціску паскараюць гэты працэс. Азон — больш моцны акісляльнік, чым кісларод, бо ад яго малекулы ў працэсе хімічных рэакцый лёгка адрываецца адзін атам кіслароду:

О3 = О2 + О.

Менавіта атамарны кісларод удзельнічае ў рэакцыях акіслення, а малекулы кіслароду часцей за ўсё з’яўляюцца адным з прадуктаў рэакцый. Напрыклад, азон рэагуе з азотам пры тэмпературы 295 °С:

N2 + O3 = N2O + O2,

у той час як кісларод узаемадзейнічае з азотам пры тэмпературы большай за 3000 °С:

N2 + O2 = 2NO – Q.

2. Азон акісляе ўсе металы (за невялікім выключэннем, напрыклад, золата, плаціны):

2 stack Ag space with 0 on top plus space straight O subscript 3 space equals stack space Ag with plus 1 on top subscript 2 straight O space plus space straight O subscript 2.

3. Азон акісляе атамы элементаў у ніжэйшых ступенях акіслення ў саставе аксідаў, гідраксідаў, солей. Напрыклад:

2 straight N with plus 4 on top straight O subscript 2 space plus space straight O subscript 3 space equals stack space straight N with plus 5 on top subscript 2 straight O subscript 5 space end subscript plus space straight O subscript 2.

4. Азон узаемадзейнічае з растворам ёдыду калію. Нават без награвання азон акісляе ёдыд-іоны, у выніку чаго вылучаецца свабодны ёд:

2 straight K straight I with negative 1 on top subscript left parenthesis straight р minus straight р right parenthesis end subscript space plus space straight H subscript 2 straight O space plus space straight O subscript 3 space equals space 2 KOH space plus space straight I with 0 on top subscript 2 downwards arrow plus space straight O subscript 2 upwards arrow.

Гэтая рэакцыя з’яўляецца тэстам (якаснай рэакцыяй) на прысутнасць азону. Фільтравальная папера, насычаная сумессю ёдыду калію і крухмалу, сінее ў азоне ў выніку вылучэння ёду.

5. Азон разбурае арганічныя рэчывы: фарбавальнікі страчваюць колеры, спірты, эфіры, шкіпінар запальваюцца, гума «старэе». Малекулы ненасычаных арганічных злучэнняў у рэакцыях з азонам разрываюцца па месцы кратных сувязей.