§ 32.1. Азон

Утварэнне азону ў прыродзе і яго штучны сінтэз

Утварэнне азону з кіслароду — эндатэрмічны працэс:

2 rightwards arrow over leftwards arrow3Q.

У прыродзе азон утвараецца з атмасфернага кіслароду пры навальнічных разрадах, а на вышыні 10–30 км — пад дзеяннем ультрафіялетавага выпраменьвання. Утварэнне азону з малекул кіслароду ў верхніх слаях атмасферы схематычна паказана на малюнку 74.2. Азонавы слой над паверхняй Зямлі затрымлівае шкоднае для жыцця ультрафіялетавае выпраменьванне Сонца і паглынае інфрачырвонае выпраменьванне Зямлі, перашкаджаючы яе пераахаладжэнню. У гэтым найважнейшая роля азону ў жыцці ўсяго жывога на нашай планеце.

img
Мал. 74.2. Утварэнне азону ў прыродзе

Наяўны азонавы слой разбураецца пад дзеяннем фтараваных і хлараваных вуглевадародаў, аксіду азоту(I) і многіх іншых рэчываў, якія ўваходзяць у састаў холадагентаў, пенаўтваральнікаў, выхлапных газаў, растваральнікаў, шматлікіх хімікатаў.

Азон утвараецца не толькі ў прыродзе, але і падчас працы лазерных прынтараў, капіявальнай тэхнікі, лазерных крыніц, газаразрадных і люмінесцэнтных прылад, штучных крыніц ультрафіялетавага выпраменьвання, напрыклад ртутна-кварцавых лямпаў.

У прамысловасці азон атрымліваюць з паветра або кіслароду пад дзеяннем электрычнага разраду ў спецыяльных прыборах — азанатарах.