§ 30. Галагены

*Самакантроль

1. Дадатныя ступені акіслення не праяўляюць атамы элемента з канфігурацыяй знешняга электроннага ўзроўню:

  • а) 5s25p5;
  • б) 4s24p5;
  • в) 3s23p5;
  • г) 2s22p5.

2. Адносна раду галагенаў F2 — Cl2 — Br2 — I2 справядлівымі з’яўляюцца сцвярджэнні:

  • а) павялічваецца даўжыня сувязі ў малекулах простых рэчываў;
  • б) хімічная актыўнасць павышаецца;
  • в) тэмпература кіпення простых рэчываў узрастае;
  • г) узрастае адносная шчыльнасць пароў рэчыва па паветры.

3. Простае рэчыва хлор рэагуе з рэчывамі:

  • а) NaBr;
  • б) HCl;
  • в) КI;
  • г) FeCl3.

4. Рэакцыя працякае пры прапусканні праз бромавую ваду газаў:

  • а) НCl;
  • б) HI;
  • в) CН≡СН;
  • г) СН3–СН=СН2.

5. Сума каэфіцыентаў ва ўраўненні рэакцыі жалеза з хлорам роўная:

  • а) 4;
  • б) 5;
  • в) 6;
  • г) 7.